Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 17 Май 2018 15:54

У Глушы аформілі сямейную клумбу

У Глушы аформілі сямейную клумбуАбласная акцыя па азеляненні тэрыторыі дзіцячага дома сямейнага тыпу «Сямейная клумба» у рамках Года малой радзімы, наладжаная ўпраўленнем адукацыі Магілёўскага аблвыканкама сумесна з Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытутам развіцця адукацыі і прысвечаная Дню сям’і, прайшла ў нашым раёне.

Яе вынік — у двары новага, заселенага ў мінулым годзе дома сям’і Святланы і Аляксандра Рак у пасёлку Глуша, на выхаванні якой васьмёра прыёмных дзяцей, з’явіўся па-майстэрску аформлены кветнік. У добраўпарадкаванні тэрыторыі актыўна ўдзельнічалі — рыхтавалі лункі, высаджвалі расаду, насілі ваду, палівалі кветкі — як самі дамачадцы, так і работнікі Бабруйскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра начале з дырэктарам Наталляй Ганчаровай. Усе яны выказваюць шчырыя словы падзякі «БУКДДЭП» УКВП ЖКГ «Бабруйскжылкамгас» (дырэктар Юрый Гарбакоў, намеснік дырэктара па азеляненні Аляксандр Марчанка) за прадастаўлены на дабрачыннай аснове пасадачны матэрыял.

 

Зрэшты, да 25 мая будуць падведзены вынікі абласной акцыі. Усе яе ўдзельнікі атрымаюць адпаведныя пасведчанні.

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.