Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 06 Апрель 2018 09:08

Вясна — час наводзіць парадак

СубботникШаноўныя жыхары Бабруйшчыны! Нарэшце мы дачакаліся сонечных дзён. У спалучэнні з надыходзячымі светлымі праваслаўнымі святамі — гэта вялікая радасць для кожнага. Яна тым болей памножыцца, калі цуд абуджэння прыроды і традыцыйныя сустрэчы з роднымі, блізкімі і сябрамі пройдуць на чыстай і дагледжанай тэрыторыі. І зямля, і нашыя госці дый самі мы таго заслугоўваем!

І мы ж можам зрабіць населены пункт, дзе жывем, дзе выхоўваюцца нашыя дзеці, падрастаюць унукі, дагледжаным і прыгожым — годным таго, каб ім любаваліся іншыя (турысты з блізкага і далёкага замежжа) і ганарыліся мы самі.

Веснавое абуджэнне прыроды — самы час узяцца за добраўпарадкаванне тэрыторыі домаўладанняў: дамоў, падворкаў, агароджы, за навядзенне чысціні на прыдамавой тэрыторыі, тэрыторыі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў. Гэта тым болей актуальна сёлета, у Год малой радзімы.

Таму тыя з вас, шаноўныя землякі, хто яшчэ не прывёў у парадак сваю зямлю, не паклапаціўся пра добраўпарадкаванне месцаў навечнага спачыну родных — абавязкова знайдзіце для гэтага час! Дзеля будучыні свайго населенага пункта, будучыні нашчадкаў і дзеля ўласнага ўнутранага і жыццёвага камфорту!

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.