Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Восень ідзе па Бабруйшчыне! Са спорымі дажджамі, залатымі хлябамі, шчодрая, ласкавая, багатая!

Усе вакол яркае і маляўнічае. Лістота залатая і барвовая, а неба ў ясны дзень такое сіняе, якім не бывае ў іншыя часы года.

Напэўна, зусім не выпадкова, што менавіта восенню, у гэтую прыгожую пару года, ў жывапісным мястэчку Глуша праводзіца рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок».

8 кастрычніка 2022 года ўжо ў транаццаты раз мы зноў сустрэліся з цікавымі, таленавітымі, цудоўнымі майстрамі, творчымі калектывамі з розных бакоў нашай вобласці і ўсяго Бабруйскага раёна.

У фестывале прынялі удзел госці з Аспіповіцкага, Чавускага, Клічаўскага, Мсіслаўскага, Глускага раёнаў, а таксама з горада Бабруйска. Прыемна бачыць тых, хто з года ў год завітвае да нас на фестываль і з задавальненнем паказваюць нам свое таленты.

Фестываль быў напоўнены яркімі, насычанымі і запамінальнымі падзеямі:

— Работа плэнера па кераміцы і ганчарству пад кіраўніцтвам народных майстроў Рэспублікі Беларусь Боўды Ю.І., і Арлова А.В.,
дыпломамі III ступені ўзнагароджана Д. Навакшанава (Чавускі раён), дыпломам II ступені ўзнагароджан В, Дземешкевіч (Клічаўскі раён), дыпломам I ступені ўзнагароджан Н.Мартынаў (Мстістаўскі раён).

— Майстар — класы па абвары, малачэнні гліняных вырабаў на адкрытым паветры

— Гала-канцэрт пераможцаў і ўдзельнікаў раённага конкурса беларускай песні «Люблю цябе Белая Русь».
Дыпломамі I ступені былі ўзнагароджаны: О.Русецкая — салістка вакальнай групы «Вечарынка» Сычкаўскага СК (Бабруйскі раён), У. Бурак, А. Іванова — салісткі Міхалёўскага СДК (Бабруйскі раён), ансамбль народнай песні і музыкі «Бліскавіца» (ГУК «Палац мастацтваў г.Бабруйска), Дыпломамі II ступені былі ўзнагароджаны: народны ансамбль народнай песні «Землякі» Гарбацэвічскага СДК (Бабруйскі раён), І.Шаціла — саліст заслужанага любітельского калектыва РБ, народнага хора імя В.Е. Балаханава (ГУК «Палац мастацтваў г.Бабруйска»), А.Рак — салістка Туголіцкага СДК (Бабруйскі раён), Дыпломамі III ступені былі ўзнагароджаны: А.Міхасенка — салістка Туголіцкага СДК (Бабруйскі раён), А.Асташева, В. Каваленка — салісткі дзіцячага гуртка эстрадных спеваў «Звонкий голос» Каменскага СК (Бабруйскі раён), аматарскае аб’яднянне «Кологод» ГУК «ЦКС Клічаўскага раёна».

— Конкурс тэатралізаваных прэзентацый абрадаў «Вяртанне да вытокаў».
Дыпломам III ступені ўзнагароджан калектыў Туголіцкага СДК (Бабруйскі раён), Дыпломам II ступені ўзнагароджана аматарскае аб’яднанне «Кологод» (Клічаўскі раён), дыпломам I ступені ўзнагароджан калектыў Гарохаўскага ДНТ (Бабруйскі раён).

— Конкурс — выстава блюд нацыянальнай беларускай кухні з таркаванай бульбы «Пікнік па — беларускі».
Дыпломамі пераможцаў ўзнагароджаны Брожскі СКБ і Бортнікаўскі СДК (Бабруйскі раён).

— Культурна — забаўляльны конкурс «Хозяйка Глушанскога Хуторка — 2022».
Тытул «Хозяйка Глушанского Хуторка — 2022» атрымала Ангеліна Канойка — Туголіцкі СДК (Бабруйскі раён).

— Кірмаш — продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сельскагаспадарчай пардукцыі, а таксама цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў і пераможцаў конкураў рэгіянальнага фестываля народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок».
За актыўны ўдзел у фестывалі былі ўзнагароджаны мастера дэкаратыўна — прыкладнога мастацтва з Бабруйскага раёна, г. Бабруйска, Клічаўскага раёна, Глускага раёна.

Фестываль «Глушанскі хутарок» — гэта магымасць сустрэць старых сяброў, знайсці новых, а таксама адпачыць на свежым паветры, атрымаць асалоду ад прыгожых песен і танцаў, паспрабаваць стравы сапраўднай беларускай кухні, а таксама набыць выдатныя сувеніры на доўгую памяць аб гэтым фестывалі.

Лавринович Мария, заведующий отделом народного
творчества и культурно-досуговой деятельности
районного Центра культуры ГУК «Централизованная
клубная система Бобруйского района»

Фото: Юрий Юркевич, фотокорреспондент
редакции районной газеты «Трыбуна працы»;
Александр Чугуев, фотокорреспондент;
Виктор Шейкин, Фотокорреспондент газеты «Комерческий курьер»

ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.