Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 30 Январь 2017 15:51

На працягу года ў Магілёўскай вобласці будзе праходзіць фестываль фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя»

На працягу года ў Магілёўскай вобласці будзе праходзіць фестываль фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя». Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы, які з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства.

Падчас фестывалю адбудуцца народныя каляндарныя святы і шэраг тэматычных конкурсаў. У праекце прымуць удзел носьбіты і пераемнікі мастацкіх традыцый клубных устаноў і дзіцячых школ мастацтваў. Гэта аўтэнтычныя, фальклорныя калектывы, танцавальныя пары-выканаўцы, калектывы народных побытавых танцаў, народныя музыкі, майстры традыцыйных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рамесніцкіх вырабаў, апавядальнікі народнай прозы і іншыя прадстаўнікі мастацкай творчасці, якія вывучаюць, пераймаюць і папулярызуюць аўтэнтычную культуру свайго краю.

Адкрыццё фестывалю запланавана на 22 лютага. У гэты ж дзень пройдзе першае зімовае свята з удзелам выканаўцаў, калектываў і майстроў Бялыніцкага, Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Горацкага раёнаў.

Фестываль фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя» праводзіцца ў мэтах вывучэння, аднаўлення і захавання мясцовых (лакальных) традыцыйных культур, фарміравання каштоўнасных арыенціраў беларускага грамадства ў накірунку асэнсавання значнасці традыцыйнага мастацтва ў сістэме сучаснай беларускай і сусветнай культуры; выхавання падрастаючага пакалення сродкамі народнай спадчыны, арганізацыі традыцыйных форм вольнага часу.

mogilev-region.gov.by

Прочитано 713 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.