Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 11 Июль 2013 08:55

Раён прыступіў да ўборкі рапсу

На тэрыторыі раёна пасеяна 3225 га азімага рапсу. Два дні як прыступілі да яго ўборкі. Першымі распачалі ўбіраць ураджай у ААТ «Агракамбінат Бабруйскі», дзе на ўчарашнюю раніцу было ўбрана 38 га, намалочана 43 тоны насення, у СВК «Калгас імя Дзяржынскага» (намалочана 3 тоны) і ў СВК «Стасеўка» (5 тон).

Учора да ўборкі азімага рапсу прыступілі таксама ў філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», у ААТ «Саўгас Кісялевічы» і ў ЗАТ «Птушкафабрыка Вішнёўка». На пачатку, як звычайна бывае, убіраюцца горшыя пасевы, таму гаварыць пра ўраджайнасць культуры пакуль рана.
За збытам насення рапсу справа не стане, — адзначаюць у райсельгасхарчы. Сёлета раёну даведзена заданне па дзяржаўным заказе ў аб’ёме 2850 тон, якія неабходна будзе паставіць на Бабруйскі КХП. Яшчэ 2150 тон па прамых дагаворах будуць накіраваны на УКВП «Завод па пераапрацоўцы алейных культур». Збыт, такім чынам, будзе, патрэбны толькі рапс, на добрую ўраджайнасць якога сёлета ў гаспадарках разлічваюць.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1312 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.