Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 17 Июнь 2013 10:16

Сучаснай тэхнікі прыбавілася

Каб корманарыхтоўчая кампанія праходзіла зладжана: касьба траў і закладка той жа сянажнай масы праводзілася ў аптымальны для гэтага час, згодна тэхналагічных патрабаванняў, неабходна, каб, па-першае, садзейнічала надвор’е, па-другое, каб у гаспадарках быў строгі падыход да арганізацыі рабочага працэсу, і, вядома ж, каб было дастаткова сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі. Што да апошняга, то сёлета, па словах начальніка вытворчага аддзела райсельгасхарча Віталя Епіхава, нараду з той тэхнікай, што мелася ў мінулым годзе, раён набыў новую, як айчыннай, так і замежнай вытворчасці.

— У гэтым годзе раёну выдзелена 3 трактары маркі «Беларус-3022», з якіх два — Бабруйскаму КХП і адзін — ААТ «Саўгас Кісялевічы». Гэтыя трактары ўжо ўдзельнічалі ў веснавой пасяўной кампаніі. Таксама СВК «Гігант» за ўласныя сродкі набыў трактар «Джон-дзір». Спецыяльна для корманарыхтоўчай кампаніі раёну выдзелена 5 кормаўборачных комплексаў КГ-6 «Палессе». Імі папоўніліся машынныя паркі сельгасаддзялення Бабруйскага ААТ «Аграмашсервіс», ААТ «Саўгас Кісялевічы», СВК «Калгас імя А. Неўскага», СВК «Калгас імя Дзяржынскага» і філіяла «Варатынь» РУП «БЗТДіА». Усе яны ўжо прымаюць удзел у корманарыхтоўцы. Набылі сёлета таксама 4 касілкі КПР-9 і дзевяць касілак КДН-210. Вырашаюцца пытанні па атрыманні прычэпнай тэхнікі вытворчасці Бабруйскага аграмаша.

Акрамя таго, Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» атрыманы айчынны, мясцовага завода, абмотчык рулонаў. Дарэчы, у раёне гэта ўжо другая машына такога прызначэння. Да гэтага абмотчык, але замежнай вытворчасці, набылі ў СВК «Гігант». Тэхналогія закладкі сянажнай масы з дапамогай абмотчыка станоўча сябе зарэкамендавала (высокая захаванасць корму), таму Бабруйскі ААТ «Аграмашсервіс» аказвае ім паслугі і іншым сельгасарганізацыям, у прыватнасці, ААТ «Саўгас Кісялевічы».

А ўвогуле для правядзення кампаніі па нарыхтоўцы корму ў раёне маецца 40 кормаўборачных комплексаў — у тым ліку 5 новых, з якіх 8 замежнай вытворчасці і 32 — айчыннай. Комплексы замежнай вытворчасці, у прыватнасці, «Ягуар-870», адразу ж аснашчаны прыстасаванннем для ўнясення кансервантаў. Айчынныя кормаўборачныя комплексы камплектуюцца без іх, але для гэтых мэт у раёне маецца 16 асобных прыстасаванняў для ўнясення кансервантаў УВК 400. Яны ўстаноўлены на КГ-6 «Палессе» і ўсе задзейнічаны ў корманарыхтоўцы. Такой колькасці тэхнікі дастаткова, каб корманарыхтоўчая кампанія прайшла зладжана, у аптымальныя тэрміны.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 2625 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.