Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 27 Март 2013 16:11

22 сакавіка ў райвыканкаме працавала чарговая 18-я сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання

Прымаючы ў ёй удзел, начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Сіваеў уручыў пераходзячы Чырвоны сцяг, Дыплом 1-й ступені і грашовую прэмію ў памеры 600 базавых велічынь старшыні Бабруйскага райвыканкама Міхаілу Шалкоўскаму. Падставай для высокай узнагароды стала 1-е месца, якое Бабруйскаму раёну прысуджана па выніках работы за 2012 год сярод раёнаў вобласці ў сваёй падгрупе (з колькасцю насельніцтва да 25 тысяч чалавек).

Аляксандр Сіваеў пажадаў, каб працаўнікі раёна трымалі лідэрства і ў наступныя два гады і каб уручаны Чырвоны сцяг застаўся ў раёне назаўсёды. Міхаіл Шалкоўскі, у сваю чаргу, выказаў словы падзякі ў адрас кіраўніцтва вобласці за высокі давер і ў адрас работнікаў народнай гаспадаркі раёна, дзякуючы чыёй нястомнай працы Бабруйшчына ўдастоена высокай узнагароды. Старшыня райвыканкама заклікаў прысутных у зале кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, а таксама дэпутацкі корпус працаваць з яшчэ большай выкладкай на карысць жыхароў Прыбярэзінскага краю і ўсёй Беларусі.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1565 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.