Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 23 Октябрь 2014 10:29

Восеньскія работы ў стадыі завяршэння

На гэты час, як паведамілі ў райсельгасхарчы, палявыя работы ў раёне завяршаюцца. Падыйшло да фінішу капанне бульбы. З 1071 га, якія сёлета былі засаджаны «другім хлебам», накапана 39 720 тон, што на 5 з паловай тысяч тон болей, чым у мінулым годзе. Некалькі вышэйшы сёлета і паказчык ураджайнасці культуры: 371,2 ц/га супраць 365 у мінулым годзе.

У большасці сельгасарганізацый завяршылі, а ў СВК «Гігант» і Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» працягваюць ўбіраць кукурузу на зерне. Усяго па стане на раніцу 21.10.2014г. ў раёне было ўбрана 550 га, намалочана звыш трох тысяч тон зерня. Апошняга сёлета, у параўнанні з мінулым годам, будзе атрымана значна меней. Прычына ў засушлівым надвор’і: каб забяспечыць жывёлагадоўлю травяным кормам, большасць кукурузы ўбіраецца менавіта на сілас. Пры гэтым, у асобных гаспадарках з гэтай работай ужо справіліся.

Заканчваецца таксама ўборка цукровых буракоў. Прыкладна 10 га салодкіх караняплодаў засталося ўбраць СВК «Калгас імя Дзяржынскага» і каля 80 га — СВК «Калгас імя А. Неўскага». У філіяле «Харчавік-Агра» з гэтай работай ужо завершана: накапалі 2000 тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 200 ц/га. Дарэчы, мінулы год на цукровыя буракі быў болей ураджайны: у тым жа «Харчавіку-Агра» з аднаго гектара ўзялі болей за 400 цэнтнераў. Тое ж самае датычыцца СВК «Калгас імя А. Неўскага», дзе сёлета ўраджайнасць сама па сабе і дастаткова высокая — 454 ц/га, але ж не мінулагодняя, калі з гектара ўзялі звыш 600 цэнтнераў. Значна ніжэйшы паказчык ураджайнасці культуры і ў СВК «Калгас імя Дзяржынскага» — 218 ц/га супраць 361-го у мінулым годзе. І тут свае карэктывы ўнесла надвор’е, дэфіцытныя на дажджы лета і восень.

Што да сяўбы азімых зерневых культур, то яна ў раёне завершана. На зерне і зялёны корм пасеяна 9100 га.

Працягваецца ў гаспадарках падняцце зябліва. На гэты час заарана прыкладна 5 тысяч га пры заданні каля 17. Як паведамілі ў райсельгасхарчы, прыкладаюцца ўсе намаганні для таго, каб ахапіць ворыўнымі работамі як мага болей плошчаў і тым самым вызваліць час увесну на іншыя, звязаныя з сяўбой ярыны справы. У некаторых гаспадарках, акрамя таго, застаецца няўбранай з сенажацяў салома ў рулонах. Гэтая работа актывізуецца.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1116 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.