Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 22 Апрель 2024 08:45

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 красавіка ў райвыканкаме працавала чарговая сесія Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў. Узначаліла работу сесіі старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава.

У ліку асноўных пытанняў, што выносіліся на абмеркаванне дэпутатаў, — аб выніках работы Маладзёжнага парламента пры Бабруйскім раённым Савеце дэпутатаў.

 Дакладваючы па ім, старшыня Маладзёжнага парламента Анастасія Гацко адзначыла, што тэрмін першага склікання структуры падыходзіць да завяршэння. За два гады, што працавала скліканне, парламентам было зроблена нямала для дасягнення пастаўленых задач, сярод якіх галоўная — прыцягненне маладых людзей раёна да грамадска-палітычнага жыцця. Для маладых парламентарыяў і з іх ініцыятывы ў раёне было праведзена шмат цікавых і пазнаваўчых мерапрыемстваў, у тым ліку патрыятычнага накірунку. Члены парламента пры Бабруйскім райсавеце дэпутатаў, у тым ліку Анастасія Гацко, прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў не толькі рэспубліканскага, але і міжнароднага ўзроўняў. Прысутнічаючы на сесіях раённага Савета дэпутатаў, знаёмячыся з работай палат Парламента, маладыя людзі павышаюць сваю кампетэнцыю ў справе ўпраўленчай дзейнасці, каб у далейшым стварыць трывалы кадравы патэнцыял раёна, чыя работа будзе накіравана на развіццё роднага краю. 

Вынікі работы Маладзёжнага парламента дэпутаты сесіі Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў адзінагалосна зацвердзілі. Усяго на абмеркаванне сесіі было вынесена 8 пытанняў.

 

Прочитано 56 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.