Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 17 Апрель 2024 09:42

У СВК «Гігант» дасеялі люцэрну, сеюць ячмень

Вытрымаўшы некаторую паўзу ад пачатку сяўбы ў раёне, даўшы магчы­масць зямлі прагрэцца, а вільгаці адступіць, у СВК “Гігант” узяліся сеяць адналетнія і мнагалетнія травы.

Учора гэты від работ завяршылі. у час нашага наведвання дасейвалі люцэрну ў чыстым выглядзе (на трактары з сеялкай працаваў вопытны механізатар Святаслаў Зуб) і пераходзілі на сяўбу яравога ячменю. Пад люцэрну сёлета адвялі поле ў 96 гектараў, якраз побач з малочна-таварным комплексам, дзе ўраджай і плануюць выкарыстаць, дадаючы ў рацыён дойнага статка. Гэтую зернебабовую культуру ў гаспадарцы вырошчваюць не першы год і вынікамі, па словах начальніка вытворчага ўчастка №2 Васіля Марозава, задаволены.

— Люцэрну пасеялі сорту “Вега-87” насеннем першай рэпрадукцыі, уносілі яго з разлікам 10 мільёнаў зярнятак на гектар ці 20 кілаграмаў на гектар, — пасвячае ў дэталі тэхналогіі Васіль Васільевіч. — Люцэрна — адна з найлепшых кармавых траў: у сваім складзе мае шмат тлустых кіслот, бялкоў, вугляводаў, што дазваляе атрымаць спажыўны, высокай якасці корм для буйной рагатай жывёлы. Трава, як мы ўпэўніліся, высокаўраджайная. Выкарыстоўваем яе ў якасці зялёнай падкормкі і нарыхтоўваем сянаж.

Клінок яравога ячменю ў гаспадарцы складзе паўтысячы гектараў, а ўсяго пад ярыну сёлета адвялі 2250 гектараў плошчаў.

Механізатар Святаслаў Зуб

Начальнік участка №2 Васіль Марозаў і намеснік старшыні Анастасія Гацко

Механізатар Алег Вяроўкін і начальнік участка №1 Уладзімір Лысянкоў

Вадзіцель Міхаіл Шапялевіч

На гэтую пару спектр палявых работ шырокі: сеюць ячмень, вядуць другую падкормку азімых збожжавых, хімпраполку пасеваў, займаюцца ўнясеннем у глебу арганікі і мінеральных угнаенняў, праводзяць ворыўныя работы, закрыццё вільгаці, перадпасяўную падрыхтоўку глебы.

Матываваных працаўнікоў і высокавытворчай тэхнікі, каб правесці пасяўную кампанію зладжана і ў час, у гаспадарцы дастаткова. Прычым, машынны парк штогод абнаўляецца. Да сёлетняй сяўбы, каб павысіць якасць апошняй, набылі трактар ”RSM-3575” з камбінаваным перадпасяўным глебаапрацоўчым агрэгатам “VEIES” шырынёй захопу 10 метраў. Тэхніка, як патлумачыў начальнік вытворчага ўчастка №1 Уладзімір Лысянкоў (на яго ўчастку, ва ўрочышчы “Прагон”, вялася перадпасяўная пад­рыхтоўка), адначасова выконвае тры тэхналагічна важныя аперацыі: здрабняе, культывуе і ўшчыльняе глебу, тым самым вызваляе людскія рэсурсы, эканоміць матэрыяльныя, скарачае час на сяўбу. Даверылі новую тэхніку праверанаму высокімі працоўнымі дасягненнямі механізатару Алегу Вяроўкіну. Выкарыстоўвалі яе перад пасевам люцэрны (тэхналогія патрабуе, каб глеба пры сяўбе гэтай культуры была дастаткова ўшчыльнена), так і перад сяўбой ячменю.

Значны той момант, што ў “Гіганце” на час сяўбы арганізавана запраўка сельгастэхнікі непасрэдна ў полі. Зроблена гэта, каб раней прысту­паць да работы, не дапус­каць скучанасці на механізаваным двары, — патлумачылі ў гаспадарцы. Займаецца падвозкай паліва вадзіцель Міхаіл Шапялевіч.

Як і штогод, паклапаціліся пра ўмовы работы людзей у полі, бяс­пеку працы ў напружаную пару. Па словах намесніка старшыні СВК Анастасіі Гацко, для работнікаў палёў наладжана двухразовае харчаванне, людзі забяспечаны сродкамі індывідуальнай аховы. Прычым, у камплекце ўсё неабходнае — куртка, штаны, боты, футболка, кепка, пальчаткі (для механізатараў на час работ у майстэрні — дадатковае спецадзенне). На гэтыя мэты для працаўнікоў раслінаводчай галіны і жывёлагадоўлі ў бягучым годзе гаспадарка вылучыла каля 50 тысяч рублёў.

Прочитано 56 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.