Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 27 Март 2024 10:56

У ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” сеюць авёс

Прыступілі да гэтай работы аграрыі ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” яшчэ ў суботу, тады аўсом засеялі поле ў 32 гектары паблізу аг. Леніна. У нядзелю пасяўныя работы вялі паблізу в. Барсукі, дзе пад культуру адвялі 60 гектараў. У паня­дзелак, калі мы наведаліся ў гаспадарку, аўсом засявалі гектары ў ваколіцах Міхайлаўшчыны.

— Усяго яравога аўсу плануем пасеяць 700 гектараў (па стане на раніцу ўчарашняга дня было пасеяна 140 га). Плюс да гэтага 250 гектараў засеем яравым ячменем, 300 — грэчкай, 1200 гектараў адвялі пад адналетнікі, 2200 — пад кукурузу, у тым ліку 200 — на зерне. Разлічваем таксама падсеяць мнагалетнікі на плошчы ў 600 гектараў, — увёў у курс веснавых работ галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Гаўрыленка.

У дзень нашага наведвання на палях “Агракамбіната Бабруйскі” сяўба вялася двума адзінкамі тэхнікі. Трактарам “Беларус-3522” з пасяўным агрэгатам АКПД-6Р запраўляў вопытны сейбіт Дзмітрый Кунец, на трактары “Беларус-1221.2” з сеялкай СПУ-6 працаваў не навічок у гэтай справе Сяргей Чабан. Падвозку і засыпку насення ў сеялкі ажыццяўлялі Ігар Сідараў і Вадзім Бандарэнка. Кіраваў працамі на полі малады аграном і малады спецыяліст сельгас­прадпрыемства з сур’ёзным намерам на работу, выпускнік Жыліцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага каледжа Віктар Жукаў.

Па меры таго як сяўба будзе набіраць абароты, як паведамілі ў гас­падарцы, тут плануецца падключэнне да работы трэцяга пасяўнога агрэгата.

Своечасова паклапаціліся ў “Агракамбінаце Бабруйскі” пра харчаванне ў час палявых работ. Усе, хто задзейнічаны на сяўбе, забяспечаны якаснымі гарачымі абедамі.

Сяргей ЧАБАН

Дзмітрый КУНЕЦ і Віктар ЖУКАЎ

Вадзім БАНДАРЭНКА

Ігар СІДАРАЎ

 

Прочитано 58 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.