Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 07 Март 2024 11:28

У гаспадарках раёна пачаліся палявыя работы

Вясна сёлета заявіла пра сябе рана, што пасадзейнічала выхаду аграрыяў на палі ў ранейшыя, чым звычайна, тэрміны.

На полі філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”, дзе мы ў панядзелак пабывалі, засталі не адну адзінку сельскагаспадарчай тэхнікі. На ўнясенні арганічных угнаенняў на трактары МТЗ-826 з ПРТ-9 быў задзейнічаны механізатар Віктар Анатольевіч Крычко, на ворыве — Уладзімір Аляксандравіч Юшкевіч на трактары МТЗ-3022 у агрэгаце з глебаапрацоўчым плугам ППО-8-40. На ўнясенні хлорыстага калію пад ворыва на трактары МТЗ-1221 у агрэгаце з МТТ-4 працаваў Юрый Уладзіміравіч Макавееў.

У гэтую вясну ў гаспадарцы плануюць пасеяць 118 гектараў яравога ячменю, 200 гектараў — адналетнікаў (сумясі аўсу з гарохам) на корм жывёле, таксама 67 гектараў яравой пшаніцы, 97 гектараў яравога рапсу, 660 гектараў кукурузы, з якіх 560 — на сілас і 100 гектараў — на зерне. Азімы клінок “Харчавіку-Агра” складае каля 720 гектараў, у тым ліку 446 гектараў ячменю, 70 гектараў пшаніцы, 174 — жыта, 28 — трыцікале, а таксама 220 гектараў азімага рапсу, які, як тут лічаць, перазімаваў нядрэнна.

Сакавіцкія работы ў полі, па словах дырэктара “Харчавіка-Агра” Андрэя Генадзьевіча Шырко, пачалі з унясення арганікі і хлорыстага калію пад ворыва і непасрэдна з ворыўных работ. Зябліва ў гаспадарцы было паднята на плошчы 350 гектараў. Веснавога ворыва, з улікам кукурузы, спатрэбіцца пракласці не меней за 800 гектараў. Задача няпростая, таму, як толькі сышоў з палёў снег, гэтым і заняліся. У першыя дні на ворыве была задзейнічана адна адзінка глеба­апрацоўчай тэхнікі, але ўжо з серады збіраюцца падключыць яшчэ адзін трактар з плугам. У бліжэйшыя дні разлічваюць заняцца і падкормкай КАСам пасеваў азімых культур. Дзеля гэтага сёлета набылі новенькую “Расу”, даверылі агрэгат вопытнаму ў справе падкормкі механізатару Аляксандру Мікалаевічу Ступеню. Вадкімі ўгнаеннямі для гэтых мэт гаспадарка забяспечана.

Віктар Крычко

Юрый Макавееў

Да веснавых клопатаў на палях прыступілі, як мы даведаліся, і ў іншых раённых сельгасарганізацыях.


— Пачынаем патроху ўваходзіць у палявыя работы. Там, дзе дазваляе магчымасць, ужо вядуцца ворыўныя работы, падкормка хлорыстымі ўгнаеннямі мнагалетняй травы і азімых збожжавых культур, падкормка збажыны азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі. Мяркую, што да канца тыдня ў раёне ўжо будзе весціся поўны аб’ём веснавых палявых работ. Акрамя сяўбы, вядома ж. Хоць некаторыя ўжо і падсеялі траву, — адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама Аляксей Анатольевіч Жураўлёў.

Прочитано 133 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.