Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 22 Февраль 2024 16:07

З падарункамі — да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны

Радасцю поўняцца вочы Ераста Андрэевіча Іванова, жыхара в. Лекерта, падчас сустрэчы на парозе хаты гасцей. Павіншаваць ветэрана Вялікай Айчыннай вайны з надыходзячым Днём абаронцаў Айчыны, уручыць падарункі і падзякаваць за мірнае жыццё  да састарэлага чалавека сёння наведаліся старшыня Савета Бабруйскага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Ірына Старавойтава і лідар раённай ветэранскай арганізацыі Яўгенія Доўнар.

Нягледзячы на гады — у наступным месяцы споўніцца 98 — Ераст Андрэевіч бадзёра тупае па хаце, жартуе, не стамляецца на падзякі, дзеліцца з моладдзю рэцэптам даўгалецця (пазбягаць шкодных звычак), наказвае берагчы мір.

Каштоўнасць апошняга Ераст Андрэевіч зазнаў не з кніжак. Калі пачалася вайна, яму, беларускаму хлопцу, які ўсяго тры месяцы правучыўся ў Ленінградскім вучылішчы чыгуначнікаў, было толькі 15. З 1943 года стаў працаваць на ваенным заводзе №367 у Кіраўску, у цэху №10. Працаваў па 12 гадзін у суткі, без выходных, з пастаянным неадольным пачуццём голаду. Дзённай нормай было сабраць 1500 каробак для аўтаматаў Калашнікава. Пазней быў пераведзены на зборку “кацюш”.  Голад, холад, цяжкая праца не маглі не падарваць здароўе — малады чалавек захварэў на сухоты. Пасля шпіталя атрымаў 10 дзён адпачынку, у якія наведаўся на малую радзіму, і шчаслівы, што родныя жывыя, ізноўку вярнуўся на завод збіраць баявую тэхніку.

За вялікі ўнёсак, які зрабіў дзеля набліжэння перамогі,Ераст Андрэевіч Іваноў у 1946 годзе быў узнагароджаны медалём “За доблесную працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 г.г.”.

Пасля вайны вярнуўся ў Лекерта, ажаніўся, працаваў слесарам, пасля шафёрам. З жонкай выгадавалі пяцёра дзяцей. Цяпер пра бацьку клапоціцца дачка Алена.

Прочитано 69 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.