Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 16 Декабрь 2022 08:54

У райвыканкаме працавала камісія па прафілактыцы вытворчага траўматызму

Камісія па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захворанасці пры Бабруйскім раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Варанко працавала ў райвыканкаме сёння.

 

Удзел у рабоце камісіі прынялі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацабароне Наталля Пясоцкая, галоўны спецыяліст упраўлення па працы Ганна Белая, галоўны дзяржаўны інспектар Бабруйскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Рыбакова, загадчык аддзялення гігіены працы Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Пётр Касперовіч, начальнік Бабруйскага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення дзяржпрамнагляду Павел Шматаў, а таксама кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы раённых арганізацый.

Агучыўшы пытанні парадку дня, Таццяна Варанко засяродзіла ўвагу на значнасці кожнага, бо дробязяў у рабоце, якая датычыцца такога архіважнага накірунку дзейнасці любой арганізацыі як ахова працы не бывае.

Між тым аналіз вынікаў праведзеных месячнікаў бяспечнай працы ў будаўнічых і прамысловых арганізацыях раёна, а таксама сельгасарганізацыях даў зразумець, як адзначыла Ганна Белая, што недапрацоўкі ўсё ж маюцца. У радзе арганізацый: ДЭУ-72 “Магілёўаўтадар”, філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, ААТ “Неўскі-Агра” патрабуе неадкладнага вырашэння пытанне завяршэння медаглядаў асобнымі работнікамі. Праблемным у асобных застаецца, па словах Пятра Каспяровіча,  забеспячэнне адпаведных патрабаванням санітарна-бытавых умоў. Апошняе датычыцца ў тым ліку ААТ “Саўгас Кісялевічы”, ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”. Яшчэ ў некаторых маюцца пытанні да забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы. Недазваляльна і тое, як было адзначана, што, маючы СІА, работнікі дапускаюць іх невыкарыстанне (у якасці прыкладу была прыведзена кацельная УКП “Жылкамгас” у аграгарадку Хімы),  што дае падставу меркаваць пра адсутнасць кантролю або яго непаўнату з боку людзей, адказных за ахову працы ў арганізацыях.

Аналізуючы стан аховы працы і прычыны вытворчага траўматызму ў арганізацыях за 11 месяцаў, было адзначана, што за гэты перыяд здарылася 3 няшчасных выпадкі, у тым ліку 1 — са смяротным вынікам (Бабруйскі лясгас), прычым, без віны наймальніка.  Улічваючы, што за кожным з такіх выпадкаў — здароўе (і жыццё) чалавека, наймальнікам і спецыялістам па ахове працы рэкамендавана з усёй адказнасцю падыйсці да сваіх абавязкаў, не словам, а дакументальна даводзіць наймальнікам аб патрэбах у гэтым накірунку, дасягаючы станоўчага выніку.

Сваёй жа задачай члены пасяджэння паставілі кантроль за станам аховы працы ў раёне ўзмацніць — на гэта накіраваны і абмеркаваны сёння план работы камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захворанасці на першае паўгоддзе 2023 года.

Прочитано 120 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.