Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 01 Декабрь 2022 11:00

Прайшло пасяджэнне прэзідыума райсавета дэпутатаў

Чарговае пасяджэнне прэзідыума Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання пад старшынствам Геворга Мелканяна, старшыні райсавета дэпутатаў, прайшло ў райвыканкаме. Народныя выбраннікі абмеркавалі меры па рашэнні праблемных пытанняў у ходзе выканання асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Баб­руйскага раёна.

Дакладваючы па гэтым пытанні, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Сцепанян засяродзіла ўвагу на асноўных паказчыках, выкананне якіх па выніках бягучага года не выклікае сумненняў, а разам і тых, што патрабуюць павялічанай увагі. У ліку апошніх — паказчык па росце інвестыцый у асноўны капітал у суадносных цэнах, заданняў па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях, па экспарце тавараў і паслуг, рознічным тавараабароце гандлю. Для забеспячэння выканання асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў выпрацаваным прэзідыумам райсавета дэпутатаў рашэнні структурным падраздзяленням райвыканкама, арганізацыям раёна ўказана прыняць вычарпальныя меры па выкананні даве­дзеных на год заданняў, па рэалізацыі распрацаваных дзеля гэтага мер, актывізаваць работу па прыцягненні ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці і не выкарыстоўваецца; усебакова садзейнічаць інвестарам у рэалізацыі на тэрыторыі раёна інвестыцыйных праектаў; СВК “Гігант” актывізаваць работу па рэканструкцыі таварнай фермы “Бірча” для адкорму буйной рагатай жывёлы на тысячу галоў; Бабруйскаму адасобленаму структурнаму падраз­дзяленню Кіраўскага райста прыняць дзейсныя меры па нарошчванні аб’ёмаў рознічнага тавараабароту і выкананні даведзенага задання па тэмпе яго росту і г. д.

Задача структурных падраз­дзяленняў райвыканкама, арганізацый і прадпрыемстваў усіх форм уласнасці, дэпутатскага корпусу — і гэта адзначана ў прынятым рашэнні прэзідыума — зрабіць усё магчымае для выканання даведзеных заданняў і прагнозных паказчыкаў, бо за імі галоўнае — дабрабыт нашых жыхароў, — адзначыў Геворг Мелканян.

Прочитано 120 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.