Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 12 Октябрь 2022 14:57

Работнікі культуры раёна адзначылі прафесійнае свята

Цудоўную канцэртную праграму — а інакш і быць не магло — падарылі работнікі культуры раёна тым, хто прыйшоў павіншаваць іх з прафесійным святам. Мерапрыемства прайшло ў раённым Цэнтры культуры і сабрала ў актавай зале людзей творчых прафесій: ад культарганізатараў, бібліятэкараў да настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў, работнікаў раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Усіх тых, хто садзейнічае захаванню культурнай спадчыны раёна, хто стварае культуру сучасную, хто, нават пры адсутнасці ўласнага настрою, стварае настрой іншым.

З цёплымі словамі віншаванняў і падзякі за працу да работнікаў культуры, ветэранаў галіны звярнуліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Вяроўкін, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк. Разам з пажаданнямі плённай працы, крэатыўных ідэй і праектаў, здароўя і дабрабыту ўручылі ўзнагароды людзям, чый унёсак у развіццё культуры раёна найбольш прыкметны.

Найлепшыя пажаданні калегам і граматы за шматгадовую паспяховую працу, шчырае служэнне прафесіі адрасавалі лепшым з лепшых работнікаў культуры таксама дырэктары структурных падраздзяленняў, госці ўрачыстасці.

 

 

 

Прочитано 95 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.