Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 07 Сентябрь 2022 10:10

Уборка збажыны завершана, на чарзе — восеньскія работы

А гэта значыць, пра зніжэнне напружанасці працоўнага дня сельгасвытворцаў гаварыць не даводзіцца.

У гаспадарках, дзе сеялі грэчку: ААТ «Міхалёўская ніва», ААТ «Неўскі-Агра», філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» і філіял «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс», займаюцца зборам ураджаю культуры. Як паведаміў начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі, на раніцу ўчарашняга дня было ўбрана 250 гектараў з 340. Намалочана 268 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 11 цэнтнераў з гектара. Найвышэйшую ўраджайнасць атрымалі працаўнікі філіяла «Харчавік-Агра» — каля 15 ц/га.

У «Міхалёўскай Ніве» прыступілі да ўборкі цукровых буракоў (вырошчваннем культуры займаюцца таксама і ў «Неўскім-Агра»). Салодкія караняплоды ўбраны на плошчы 41 гектар — усяго ў раёне пад культуру адведзена 700 га. Ураджайнасць, па апошніх дадзеных, — 350 ц/га.

Пачалося капанне бульбы. З раённага плану ў 630 гектараў убрана 33 га пры сярэдняй ураджайнасці 273 ц/га. Капаюць бульбу ў СВК «Гігант», ААТ «Неўскі-Агра», ТАА «ВЕОМ».

Займаюцца ў раёне таксама ўборкай кукурузы на сілас. З плошчы 5 160 гектараў на гэтыя мэты ўбрана 1 147 га або 22% ад неабходнага (яшчэ каля 6 800 гектараў трэба будзе ўбраць на зерне). Ураджайнасць зялёнай масы на гэты час — 235 ц/га.

Адначасова з уборачнымі работамі вядзецца сяўба азімых — пасеяна 396 гектараў ці 4% ад плану. Актыўна рыхтуецца глеба пад восеньскую сяўбу.

Прочитано 82 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.