Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 07 Сентябрь 2022 08:58

Жыхарам Бортнікаўскага сельсавета прапанавалі варыянты працаўладкавання

Удзел у раённай камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва, пасяджэнне якой адбылося на базе Бортнікаўскага сельвыканкама, прынялі прадстаўнікі райвыканкама, раённай падатковай інспекцыі, мясцовай улады, а таксама кіруючага складу сельгасарганізацый, якія размешчаны на тэрыторыі сельсавета: СВК “Гігант” і “ААТ “Міхалёўская Ніва”. Узначаліў работу камісіі старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян.

З жыхароў, якія прыйшлі ў гэты дзень у сельвыканкам, не ўсе выказалі намер тэрмінова працаўладкавацца, хоць у некаторых “часовае” беспрацоўе прыкметна зацягнулася. Тлумачылі гэта хто сямейнымі абставінамі, хто выпадковай занятасцю ў аднасяльчан, прыводзілі ў апраўданне іншыя акалічнасці. Між тым, усім ім былі патлумачаны наступствы сённяшняга становішча, абыякавых адносінаў да сям’і і ўласнай будучыні, а разам і спосабы працаўладкавацца — заняць, са згоды наймальнікаў, вакансіі, якія маюцца сёння. Тым жа, хто, са слоў родных (некаторыя з іх прыйшлі на камісію), працуе на гэтую пару ў Расійскай Федэрацыі, рэкамендавана прадаставіць даведкі ад наймальніка, якія гэты факт пацвярджаюць.

Камісія па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва працуе ў раёне другі год.

— Работу, якую праводзім, хоць і не назавеш абсалютна выніковай — працаўладкавалася прыкладна дваццаць працэнтаў сяльчан з ліку тых, каго нацэльвалі на гэта, але калі разумець, што чалавек быў у няпростай сітуацыі і дзякуючы нашым парадам і рэкамендацыям яе выправіў, стаў паўнавартасным грамадзянінам, то і гэта лічу значным, — заўважыў Геворг Мелканян.

Прочитано 82 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.