Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 05 Сентябрь 2022 09:02

Праўда жыцця Алеся Адамовіча

3 верасня на Бабруйшчыне адбылося памятнае мерапрыемства, прысвечанае 95-годдзю з Дня нараджэння Аляксандра Міхайлавіча Адамовіча — выдатнага пісьменніка, публіцыста, кінематаграфіста, грамадскага дзеяча, удумлівага, прынцыповага крытыка, які пакiнуў яскравы след у гісторыі беларускай літаратуры.

Ля помніка сусветна вядомаму земляку на яго малой радзіме, што размяшчаецца побач з сельскім Домам культуры ў пасёлку Глуша, сабраліся намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзмітрый Вяроўкін, начальнік аддзела па адукацыі Алеся Стэльмак, выконваючая абавязкі старшыні Глушанскага сельвыканкама Таццяна Плоская, дачка віноўніка ўрачыстасці Наталля Адамовіч, члены Бабруйскага аддзялення літаратурнага Саюза “Полоцкая ветвь”, жыхары пасёлка і яго госці.   

Як падкэсліў Дзмітрый Вяроўкін, гэта значная падзея не толькі для пасёлка Глуша, але і для ўсёй Беларусі. А такі выдатны бюст-помнік мысліўцу еўрапейскага маштабу — адзіны ў свеце. Усклаўшы кветкі, удзельнікі сустрэчы наікраваліся ў фае ўстановы культуры, дзе пазнаёміліся з тэматычнымі экспазіцыямі, прысвечанымі розным перыядам жыцця і дзейнасці аўтара знакамітых твораў “Карнікі”, “Блакадная кніга” і іншых. Некаторыя экспанаты выставы прадаставіла Наталля Адамовіч.   

“Праўда жыцця Алеся Адамовіча” — пад такой назвай у зале сельскага ДК прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя, падрыхтаваная прадстаўнікамі бібліятэчнай і клубнай сістэмы раёна.

З цікаўнасцю прысутныя знаёміліся з відэарадам пра жыццёвы і творчы шлях Алеся Адамовіча, які пісаў для таго, каб усе ведалі пра вайну і ніколі не дапусцілі паўтарэння жахаў, што прайшлі чорнай лініяй праз жыццё мільёнаў беларусаў. З асаблівым інтарэсам слухалі захапляючы аповед дачкі Алеся Адамовіча, якая дзялілася ўспамінамі аб ім і да якой у працэсе шчырай размовы звярталіся з пытаннямі.  

Наталля Аляксандраўна выказала вялікую ўдзячнасць арганізатарам мерапрыемства і ўсім, хто гэтак жа беззапаветна, як яе бацька, любіць родную зямлю, свой народ і сваю краіну і помніць аб подзвігу землякоў.   

Значнасць падзеі надавалі вершы і песні, адпаведныя тэматыцы сустрэчы, якія гучалі са сцэны ў гэты насычаны гістарычнымі ўспамінамі дзень.  

Прочитано 94 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.