Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 11 Август 2022 08:57

Падпісана яшчэ адна дамова паміж Бабруйскім райвыканкамам і БНБК-Агра

Акцыі яшчэ двух адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Бабруйскага раёна: ААТ “Неўскі-Агра” і ААТ “Міхалёўская Ніва”, перададзены ў давернае кіраванне ТАА “БНБК-Агра” — дамову аб гэтым падпісалі 10 жніўня Бабруйскі раённы выканаўчы камітэт у асобе старшыні райвыканкама Аляксандра Сухадольскага і Таварыства з абмежаванай адказнасцю “БНБК-Агра” ў асобе дырэктара Надзеі Каткавец.

 

Па ўмовах дамовы, з сённяшняга дня і на працягу трох год ААТ “Неўскі-Агра” і ААТ “Міхалёўская Ніва”, гэтак жа, як і адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Саўгас Кісялевічы” і “Агракамбінат Бабруйскі” (дамова была падпісана раней), а таксама сельгасарганізацыі Глусчыны і Асіповіцкага раёна будуць удзельнічаць у забеспячэнні зернем кукурузы і збажыны Беларускую нацыянальную біятэхналагічную карпарацыю, а разам і рэалізаваць мерапрыемствы па павышэнні эфектыўнасці сваёй дзейнасці.

— Час, што прайшоў ад папярэдняй дамовы, паказаў, што станоўчае для раёна ёсць: у жывёлагадоўлі — прыкметны рост вытворчасці, не толькі захаваны, але створаны новыя працоўныя месцы, вырас заробак у працаўнікоў, — адзначыў кіраўнік раёна.

Надзея Каткавец, дзякуючы райвыканкам за садзеянне, заўважыла, што абавязацельствы, якія бралі на сябе бакі, выконваюцца, і запэўніла ў такім жа падыходзе ў далейшым.

Да слова сказаць, ТАА “БНБК-Агра” ўваходзіць у склад ЗАТ “Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя”. Апошняе, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рэалізуе маштабны экспартаарыентаваны і імпартазамяшчальны інвестыцыйны праект “Арганізацыя высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла на 2016-2032 гады”. У задачах “БНБК-Агра” — забяспечваць высокатэхналагічную вытворчасць уласным зернем, а разам і фінансава аздараўляць неплацежаздольныя сельгаспрадпрыемствы, укараняючы там прынцыпы тэхналагічнага падыходу да вытворчасці прадукцыі. Тым болей што перад АПК краіны па-ранейшаму стаіць задача нарошчваць вытворчасць сельгаспрадукцыі, якая, з аднаго боку, дазволіць мінімізаваць імпарт, забяспечваючы ўнутраныя патрэбы краіны, з другога — будзе экспартавацца за мяжу па канкурэнтаздольнай цане.

Прочитано 104 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.