Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 09 Август 2022 08:16

Кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі павіншаваў экіпажы-тысячнікі

Намалоту зерня ў тысячу і болей тон па стане на раніцу панядзелка дасягнулі ў раёне адразу тры экіпажы зернеўборачных камбайнаў. Гэта камбайнер Алег Уладзіміравіч Вяроўкін з памочнікам камбайнера Максімам Аляксандравічам Быкавым (СВК “Гігант”), а таксама Аляксандр Уладзіміравіч Талкачоў з Дзянісам Уладзіміравічам Бутыліным і Дзмітрый Аляксандравіч Талкачоў (працуе без памочніка) з філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”.

Прыбавілася, па стане на панядзелак, і вадзіцеляў-тысячнікаў. Імі сталі Уладзімір Рыгоравіч Сакалоў і Уладзімір Леанідавіч Дзяшчэня з філіяла “Варатынь”, а таксама вадзіцель ААТ “Міхалёўская Ніва” Леанід Уладзіміравіч Шкрадзюк.    

Выказваючы хлебаробам-перадавікам словы падзякі за плённую працу, старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі засяродзіў увагу на значнасці іх справы для краіны і жыхароў раёна, пажадаў удзельнікам жніва моцнага здароўя, спрыяльнага надвор’я, дасягнення новых вытворчых перамог. З пажаданнем цудоўнага настрою на працу, лістамі ўдзячнасці і каштоўнымі падарункамі ад Бабруйскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу да перадавых механізатараў і вадзіцеляў звярнуліся старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, дзе адзначаны экіпажы-тысячнікі: старшыня “Гіганта” Васіль Жук і кіраўнік філіяла “Варатынь” Аляксандр Трафімаў, а таксама лідары прафсаюзных пярвічак АПК, якія знайшлі, чым парадаваць работнікаў-прафесіяналаў.   

У “Гіганце”, да слова сказаць, ураджайнасць азімай пшаніцы, якую гэтым часам убіраюць, — 75 цэнтнераў з гектара. І гэта, са слоў Васіля Жука, не мяжа: ёсць палі, якія дадуць і болей — па 85 ц/га.

— Ураджай ёсць, жаданне працаваць таксама, умовы ўдзельнікам жніва створаны. Таму аператыўна ўбіраем і марым толькі, каб не падвяло надвор’е. Што ў аснове ўраджаю? Праца. Праца і жаданне людзей быць ацэненымі — гэта сёння вызначае поспех прадпрыемства. А яшчэ надвор’е — яно сёлета сапраўды пасадзейнічала.   

Старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, даючы ацэнку ўборачнай кампаніі ў цэлым, заўважыў, што ў раёне ўбрана палова плошчаў, якія былі заняты пад збажыну і зернебабовыя. Якім будзе раённы каравай, казаць пакуль рана, аднак ураджайнасць на гэтую пару перавышае мінулагоднюю, і гэта радуе.

— Уборка хлябоў праходзіць зладжана — усе экіпажы працуюць, ніхто не прастойвае. Трымя камбайнамі нам дапамагаў Горацкі раён, таму хутка і мы ім дапаможам: узаемавыручка павінна быць. Прыемна вітаць камбайнераў-тысячнікаў. Можа, крыху і запознена, ды стрымлівала надвор’е. Але ж, упэўнены, з задачай своечасова справімся: зерне добрае, вільготнасць адпавядаючая, — адзначыў кіраўнік раёна.

 

Кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі віншуе экіпаж у складзе Алега Вяроўкіна і Максіма Быкава (СВК “Гігант”)

 

На фота: Віталь Сідзюк, Надзея Дудаль, Васіль Жук, Максім Быкаў, Аляксандр Сухадольскі, Алег Вяроўкін, Анастасія Гацко

 

Аляксандр Сухадольскі дзякуе за працу Дзянісу Бутыліну, Аляксандру Талкачову і Дзмітрыю Талкачову з філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”

 

Дзяніс Бутылін, Аляксандр Талкачоў, Аляксандр Сухадольскі, Дзмітрый Талкачоў, Аляксандр Трафімаў, Святлана Дабравольская, Ганна Жанункь

 

Узнагароду атрымлівае Уладзімір Сакалоў

 

Надзея Дудаль і Леанід Шкрадзюк

 

Прочитано 214 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.