Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 27 Июль 2022 12:24

Раённыя «Зажынкі» далі старт уборачнай кампаніі на Бабруйшчыне

На Бабруйшчыне 26.07 прайшоў абрад “Зажынкі” . На полі СВК “Гігант”, дзе падыйшлі да ўборкі хлябы, сабраліся прадстаўнікі кіруючага складу раёна на чале са старшынёй Бабруйскага райвыканкама Аляксандрам Сухадольскім, прадстаўнікі духавенства, кіраўнікі, галоўныя спецыялісты і механізатары сельгасарганізацый, мясцовыя жыхары.

Нагадаўшы ўдзельнікам жніва аб значнасці для раёна і краіны ўборачнай кампаніі, Аляксандр Сухадольскі выказаў упэўненасць, што працаўнікі раёна падыдуць да збору зерня, як заўжды, з адказнасцю і сумленнем, убяруць хлябы ў сціснутыя тэрміны і якасна, у каторы раз даказаўшы, што на Бабруйшчыне ўмеюць працаваць, і сёлетні раённы каравай стане прыкметным унёскам у вагу агульнарэспубліканскага.
Сёлета да ўборкі належыць без малога 13 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых культур. Палі выглядаюць ура­джайнымі. “Пры добрай рабоце мы абавязкова сустрэнем зіму з поўнымі засекамі”, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі. Таксама ён заўважыў, што стаўка, зробленая ў раёне на азімы ячмень (плошчу пасеваў павялічылі з 75 га да 569), сябе апраўдала — сярэдняя ўраджай­насць дасягнута вышэйшая, чым у мінулым годзе, і склала 45 ц/га.
Кіраўнік раёна падзякаваў усім — асабліва механізатарам — хто не пакладаючы рук, не лічачыся з часам, працуе на палях дзеля дабрабыту гаспадаркі і краіны і нагадаў словы Прэзідэнта Беларусі адносна таго, што сітуацыя, якая склалася на харчовым рынку — гэта шанец добра зарабіць. Таму сёлетняя ўборачная кампанія абавязкова павінна прайсці на высокім узроўні арганізаванасці і дысцыпліны.
Падхапіўшы падкінуты снапок з калосся новага ўраджаю, сабраны жнейкамі па традыцыі ўручную, старшыня райвыканкама абвясціў тым самым старт масавага жніва. Гонар вывесці камбайны на хлебную ніву, абмалаціць першае калоссе даручылі лепшым экіпажам зерне­ўборачных камбайнаў “Гіганта”: Алегу Вяроўкіну і Максіму Быкаву, Мікалаю Зубу і Яўгену Іванову, Сяргею Камлёву і Сяргею Мерадаву, Віктару Балыку і Анатолю Ліпніцкаму.
Перш чым машыны рушылі ў поле, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль ад галіновага прафсаюза і раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа ўручыла камбайнерам аптэчкі, пратаіерэй Генадзь Вейга, благачынны Бабруйска-Глускай акругі, блаславіў людзей і тэхніку на зладжаную работу і багаты ўраджай, пажадаў усім вытрымкі і здароўя. Спрыяльнага надвор’я, плённай працы і добрага ўраджаю пажадалі земляробам старшыня райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян і старшыня СВК “Гігант” Васіль Жук. Раённыя артысты, як заўжды, задалі “Зажынкам” святочна-­урачысты настрой.

***

Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка сёння правёў селектарную нараду, галоўнай тэмай якой стала гатоўнасць рэгіёнаў да ўборачнай кампаніі, у прыватнасці, гатоўнасць тэхнікі. Як да збору ўраджаю зерня пад­рыхтаваны Бабруйскі раён, мы папрасілі пракаментаваць старшыню райвыканкама Аляксандра Сухадольскага:

— Задача, якая была пастаўлена Прэзідэнтам — убраць збажыну раней, каб на ўсё хапіла часу. У агульным жа ў нас машынна-трактарны парк, за выключэннем двух камбайнаў, дзе меліся праблемы “глыбокага характару”, гатовы, сушыльная гаспадарка падрыхтавана, механізатарамі раён укамплектаваны, пытанні харчавання, аховы працы людзей на жніве вырашаны, наладжана ў гэтым плане ўзаемадзеянне з Бабруйскім гаррайаддзелам па надзвычайных сітуацыях. І галоўнае — на палях ёсць хлеб. Тая асноўная задача, што паставіў сёння Аляксандр Лукашэнка — і я з ім салідарны — якасна ўбраць ураджай, даведзена да земляробаў нашага раёна. Людзі ра­зумеюць — тэмпы павінны быць, але тэмпы якасныя, якасць уборкі найперш.

 

Прочитано 215 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.