Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 22 Июль 2022 14:00

Бабруйскі раён прыступіў да ўборкі азімага рапсу

Азімы ячмень у раённых сельгасарганізацыях убраны. З 569 гектараў, што былі засеяны раслінай, намалочана 2510 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 45 цэнтнераў з гектара. Пры гэтым найвышэйшая ўраджайнасць дасягнута ў ААТ «Міхалёўская Ніва» — 68 ц/га, другі па велічыні паказчык у ААТ «Неўскі-Агра» (55 ц/га), трэці — у філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — 43 ц/га.

На тыдні раён прыступіў да ўборкі наступнай расліны — азімага рапсу. У гэтую работу ўключыліся практычна ўсе гаспадаркі. У цэлым да ўборкі належыць 2644 гектары. Убрана, па дадзеных райсельгасхарчу на сённяшнюю раніцу, 413 з іх, атрымана 593 тоны масланасення пры сярэдняй ураджайнасці 15 ц/га. Між тым, у гаспадарках ураджайнасць розніцца. У «Варатыні», да прыкладу, з аднаго круга ўзялі 28,6 цэнтнераў, у «Міхалёўскай Ніве» — 19.

Працягваюцца работы па нарыхтоўцы травянога корму для грамадскай жывёлагадоўлі з траў другога ўкосу. Сенажу ўжо маецца 74913 тон ці 97% ад патрэбы, сена занатавана 3675 тон або 45% ад плану. У цэлым на ўмоўную галаву жывёлы травянога корму нарыхтавана 12,7 цэнтнераў кармавых адзінак пры патрэбе 28 ц к. адз. Наперадзе — працяг работ па нарыхтоўцы сена, закладка прыкладна 8 000 тон сенажу і 100 000 тон кукурузнага сіласу.

Прочитано 100 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.