Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 13 Июль 2022 12:10

У філіяле «Харчавік-Агра» ўбіраюць ячмень

Збіраць ураджай зерня гэтай азімай расліны ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” пачалі яшчэ на мінулым тыдні ў чацвер. Усяго да ўборкі належала 200 гектараў пло­шчаў. На раніцу панядзелка — дзень, калі мы пабывалі ў філіяле — 130 было абмалочана і, калі не атрымаецца замінкі з надвор’ем, у аўторак з уборкай азімага ячменю планавалі завяршыць.

— На гэтую пару намалочана 427 тон пры сярэдняй ураджайнасці 32 цэнтнеры з гектара, — расказвае галоўны аграном Валянціна Масолава. — Хацелі і чакалі ўраджайнасць вышэйшую, 40 цэнтнераў з гектара. Але не атрымалася, хоць тры з шасці палёў і далі нам ураджайнасць вышэйшую за 40.
— І звосені, і ўвесну ўсё зрабілі пад ураджайнасць 45-50 цэнтнераў з гектара: своечасова пасеяліся, добрым насеннем, правялі ўсе неабходныя мерапрыемствы па доглядзе расліны. Але сказалася невысокая бальнасць нашай глебы ды двухтыднёвая засуха якраз тады, калі колас стаў налівацца. Гэта, лічу, і не дало чаканай ураджайнасці, — дапаўняе дырэктар Міхаіл Стрыжэўскі.
Ва ўборцы збажыны ў філіяле задзейнічаны тры зернеўборачныя камбайны і правераныя часам людзі. У складзе экіпажаў Юрый Макавееў і Аляксей Парахневіч, Віктар Крычко і Анатоль Гацко, Уладзімір Юшкевіч і Аляксандр Гацко.

 

Віктар Крычко

 

Віктар Ступень

 

Уладзімір Юшкевіч і Аляксандр Гацко

 

Генадзь Дудаль

 

Яўген Дудаль

 

Юрый Макавееў і Аляксей Парахневіч


З азімых, акрамя ячменю, належаць да ўборкі 285 гектараў жыта, 350 трыцікале і 310 гектараў азімага рапсу. А ў цэлым клінок збожжавых і зернебабовых, якія сёлета гаспадарцы трэба ўбраць, — 1100 гектараў.
Ячменная ніва, дзе мы ў панядзелак пабывалі, насамрэч зачаравала. У жніве і ў прынцыпе вялікая сіла — тут нараджаецца хлеб! Калі з сяўбой асацыятыўна звязваецца паскоранасць рухаў, гоман пасля зімовай скаванасці, імклівасць дзеянняў, то са жнівом — лагода, ціш, спакой. Тэхнікі на ўборцы хлябоў, вядома ж, хапае.накал актыўнасці яе і людзей нашмат большы, чым у любую іншую сельскагаспадарчую кампанію. Але не пакідае адчуванне, што і камбайны працуюць бясшумна, і МАЗы за зернем пад’язджаюць сцішана, і ў паўголасу перамаўляюцца людзі — абы толькі не даць пахіснуцца ніводнаму коласу, упасці ніводнаму зерню.
— Сабраны ўраджай звозім на зернеток, ачышчаем ад вораху, а салому прэсуем, — кажа аграном Сяргей Бялоўскі, уважліва сочачы за “нараджэннем” шырокага і пухнатага валка пасля камбайна. — Для гэтага ў нас ёсць тры прэс-падборшчыкі: два ПРФ-180 і адзін Krone. Апошні салому прэсуе ў сетку, першыя два — з дапамогай шпагата. Далей рулоны звозім, складзіруем у скірды — поле вызваляем для ворыва пад сяўбу азімых ужо гэтага года, якая не за гарамі.
Зазірнулі мы і на ток філіяла, дзе вя­дзецца ачыстка сабранага зерня. У гэтай рабоце задзейнічаны дзве машыны, адпаведна працуюць дзве брыгады людзей. У складзе першай — Аляксей Вільчык, Вольга Ляховіч і Іван Шынкаронак, другой — Алена Шынкаронак, Васіль Шынкаронак і Аксана Улыбіна. Запраўляе справамі на зернетоку руплівая і адказная Алена Друзік, яна ж — вагаўшчыца на жніве.

 

Уладзімір Макавееў — механізатар, у чыіх абавязках забяспечваць жніво вадой у якасці супрацьпажарнай бяспекі

 

Алена Друзік

 

Да сёлетняй уборачнай кампаніі філіял “Харчавік-Агра” займеў новую зернесушыльную ўстаноўку. Праўда, ураджай азімага ячменю туды не вязуць. “У гэтым пакуль няма патрэбы, — кажа Міхаіл Стрыжэўскі. — Зерне чысцім на насенне”.
Адначасова ў гаспадарцы займаюцца нарыхтоўкай травянога корму жывёле.
— На ўмоўную галаву ўжо маем 21 кармавую адзінку — з траў першага ўкосу. З другога — плануем пакласці яшчэ 9 тысяч тон кукурузнага сіласу і тон 500 сена. 295 тон сена ўжо ёсць. Па выніку, як лічым, прыкладна 35 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву павінна атрымацца. А значыць — жывёла будзе з кормам у зімоўку, — падсумавала нашу размову Валянціна Масолава.

P.S. Замінка з надвор’ем усё ж выйшла — пайшлі дажджы. На час вёрсткі газеты даведаліся, што азімага ячменю ў “Харчавіку-Агра” засталося ўбраць 20 гектараў. Намалот, па апошніх дадзеных, склаў 605 тон, ураджайнасць — 33,6 ц/га. Наступнай нівай, па якой “паплывуць” зернеўборачныя камбайны, стане рапсавая.

Уборку азімага ячменю завяршаюць і ў цэлым па раёне. Па дадзеных райсельгасхарчу, на ўчарашні дзень расліна была ўбрана з плошчы 444 га (усяго азімага ячменю 569 га), намалочана 1 908 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 43 ц/га. Пры гэтым найвышэйшы паказчык ураджайнасці дасягнуты ў ААТ “Міхалёўская Ніва” — 59,2 ц/га. Вышэй за сярэднераённы — у ААТ “Неўскі-Агра” (55,4 ц/га) і філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” (43,4 ц/га).

Прочитано 173 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.