Азімы ячмень — ураджай гэтай расліны традыцыйна здымаюць першым — убіраюць у філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА», ААТ «Неўскі-Агра» і філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс». Расліна пасеяна на плошчы 569 гектараў.
Усяго да ўборкі ў раёне, па дадзеных райсельгасхарчу, належыць 12700 гектараў збожжавых, у тым ліку 9300 га — азімых.