Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 06 Июль 2022 14:28

У філіяле «Варатынь» нарыхтоўваюць корм з траў другога ўкосу

У філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” прыступілі да ўборкі траў другога ўкосу. У панядзелак механізаваны атрад у складзе механізатараў Сяргея Мікалаевіча Завадскага, Аляксандра Сяргеевіча Найдзіна, Арцёма Пятровіча Асташова, вадзіцеляў Аляксандра Пятровіча Кузьмянка і Уладзіміра Рыгоравіча Сакалова, а таксама трактарыстаў Віктара Віктаравіча Архіпенкі, Міхаіла Васільевіча Жанунка, Міхаіла Міхайлавіча Парахневіча (перавозка зялёнай масы) непадалёк ад аграгарадка, адразу за чыгуначным пераездам, займаліся ўборкай канюшыны.

— Канюшыну гэтую ў мінулым годзе мы падсеялі пад азімую групу збожжавых і цяпер здымаем ура­джай. Першы ўкос знялі, цяпер вось падрос другі, — уводзіць у курс справы кіраўнік філіяла Андрэй Мікалаевіч Сцяпанаў. — На корманарыхтоўку з другога ўкосу ў нас вылучана 150 гектараў гэтай расліны і каля 40 гектараў мнагалетняй злакавай травы. Сенажу ўжо маем 6 тысяч тон, што складае прыкладна 6 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Пакуль адстаем ад сярэднераённага паказчыку, але на тое ёсць прычыны: адбыліся некаторыя змены ў структуры пасяўных пло­шчаў. Восенню адвялі болей плошчы, чым у папярэднія гады, на азімую групу збожжавых, што адпаведна зменшыла плошчу пад траву. Але сёлета нам перадалі 400 гектараў ворыўнай зямлі ў ваколіцы Панкратавічаў.
Гэта, а галоўнае намечаная ў гас­падарцы стратэгія на інтэнсіўнае выкарыстанне кожнага гектара, дазволіць дасягнуць, як тут лічаць, планавых аб’ёмаў травянога корму ў 13 тысяч тон. Па выніках двух укосаў збіраюцца наблізіцца да 8 тысяч тон. Астатняе дабраць рэдзькай — адразу пасля ўборкі першых азімых раслін, ячменю і рапсу, на гэтых жа палях пасеюць 350-400 га яравой рэдзькі, каб да кастрычніка атры­маць гатовую зялёную масу ўраджайнасцю не меней за 100-150 цэнтнераў з гектара. Культуру практыкавалі ў мінулым годзе — з азімай рэдзькі нарыхтавалі прыкладна паўтары тысячы тон сенажу, яравую выкарыстоўвалі на корм жывёле. Да таго ж, сёлета пасеялі на 200 гектараў болей, чым у папярэднім го­дзе, кукурузы, што дае магчы­масць разліч­ваць на дадатковыя, звыш задання, аб’ёмы кукурузнага сіласу.

 

Віктар Архіпенка

 

Аляксандр Найдзін

 

Арцём Асташоў

 

Сяргей Завадскі

 

Усё неабходнае для дасягнення пастаўленай задачы па нарыхтоўцы травянога корму ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” маецца. І, галоўнае, як кажа кіраўнік, ёсць нацэленыя на паспяховую работу людзі, адданыя сваёй справе, старанныя і адказныя. Не падводзіць і тэхніка: сучасная, высокавытворчая, некаторую толькі прыдбалі, іншай — год-два. Другі сезон няспынна ў эксплуатацыі кормаўборачны камбайн New Holland FR-600 пад кіраўніцтвам загартаванага ў працы Аляксандра Сяргеевіча Найдзіна. Машына падбірае і здрабняе 150-200 тон зялёнай масы на штодзённы корм жывёлеплюс для закладкі ў траншэю. Да гэтага сезону набылі новенькі трактар МТЗ-3522 і касілку да яго — шыроказахопную, 9-метровую, вытворчасці Славенія. Даручана тэхніка Сяргею Мікалаевічу Завадскаму, косіць да 80 гектараў за дзень. Высокавытворчыя граблі ў распараджэнні Арцёма Асташова. Колькасць перавозчыкаў зялёнай масы рэгулюецца ў залежнасці ад адлегласці і ўраджайнасці травы. У дзень нашага візіту ў гаспадарку на гэтай рабоце было задзейнічана пяць адзінак тэхнікі.
Зрэшты, к канцу бягучага тыдня ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” падыйдзе да ўборкі першая збажына — азімы ячмень, якога 100 гектараў. Як заўжды, да жніва ў гаспадарцы ўсё падрыхтавана, уборку хлябоў намераны правесці якасна і своечасова.

Прочитано 150 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.