Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 09 Июнь 2022 16:42

Глушанцам далі шанец працаўладкавацца

Пастаянная камісія па каардынацыі работы па садзенні занятасці насельніцтва, створаная пры Бабруйскім раённым выканаўчым камітэце, працавала ў пас. Глуша. У складзе камісіі — прадстаўнікі зацікаўленых службаў: ЖКХ, РАУС, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама, мясцовых арганізацый і сельскай улады. Узначаліў чарговае пасяджэнне старшыня раённага Савета дэпутатаў Геворг Мелканян.


Людзей на камісію прыйшло нямала. Праўда, іншым, каб “адважыцца” на гэта, спатрэбілася настойлівая рэкамендацыя в. а. старшыні Глушанскага сельвыканкама Таццяны Плоскай. Непрацуючыя гэтай катэгорыі ў асноўным яшчэ раз прадэманстравалі, што не супраць і далей заставацца ў кагорце афіцыйна незанятых у эканоміцы, а ўласную эканоміку выбудоўваць сыходзячы выключна з уласнага меркавання пра жыццё — перабівацца выпадковымі заробкамі ў аднавяскоўцаў ды быць “на ты” з бутэлькаю.

Валерый Р. не працуе тры месяцы. Тэрмін, здавалася б, нязначны, каб біць трывогу ці адчайвацца. Аднак праблема ёсць. Апошняе месца працы наведвальніку камісіі давялося пакінуць з-за непрацягу наймальнікам кантракту, прычына — прыхільнасць да спіртнога. Як і большасць тых, кім завалодаў “зялёны змій”, Валерый запэўнівае, што паводзіны кантралюе. Але слава п’яніцы, як ахарактарызавалі яго сяльчане, наўрат ці пакінула на гэта шанец, тым болей — па месцы жыхарства.

Не абцяжарвае сябе пошукам працы і Дзмітрый М. З жонкай, інвалідам 2-й групы, стварылі ў доме антысанітарыю і прытон для БОМЖаў і людзей асацыяльных паводзінаў. Наракаючы на кепскае здароўе і абмежаванні па працы, ён, аднак, не мае даведкі, што пацвярджае гэта.

Прыйшлі на камісію і грамадзяне, чый статус “беспрацоўны” выкліканы цяжкім становішчам, у якім людзі апынуліся. 52-гадовы Анатоль не мае прапіскі і пашпарта, што не дазваляе яму афіцыйна працаўладкавацца, хоць жаданне да гэтага вялікае. Вырашыць праблему члены камісіі ўзяліся, тым болей што дакумент, які пацвярджае асобу, ужо, з дапамогай участковага, у стадыі вырашэння.

Алег В. перанёс інсульт, ёсць і дакументы, якія гэта пацвярджаюць. Але ж адсутнічаюць прапіска, што не дазваляе прэтэндаваць на дапамогу па страце здароўя, і жыллё.

— Па выніках работы камісіі ў Глушы магу сказаць, што праблемы, як і ў іншых сельсаветах, у нежаданні людзей працаваць і ў няпростых жыццёвых абставінах. І ў першым, і ў другім выпадку імкнемся змяніць сітуацыю — некага магчыма нават праз лячэбна-працоўны прафілакторый: пабыўшы там, чалавек, здараецца, бярэцца за розум і імкнецца сябе рэалізаваць, знаходзіць, у тым ліку з нашай дапамогай, шляхі да гэтага. А ёсць людзі гатовыя да таго, каб быць задзейнічаным у эканоміцы, але замінае жыццёвая сітуацыя, у якой апынуліся. Ім адназначна дапамагаем — шукаем розныя варыянты для гэтага. Дапамагчы хаця б аднаму чалавеку вырашыць праблему занятасці і адчуць сябе чалавекам — ужо многа, — адзначыў Геворг Мелканян.

Да слова сказаць, некаторым беспрацоўным, якія прыйшлі ў гэты дзень на камісію, рэкамендавана ў бліжэйшы час наведацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама для падбору вакансіі.


Прочитано 97 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.