Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 26 Май 2022 10:41

У “Харчавіку-Агра” нарыхтоўваюць травяны корм

Сваёй чаргой ідуць палявыя работы ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”. Пасеяна ранняя ярына. Днямі завяршылі сяўбу кукурузы, якой тут адвялі 500 гектараў плошчаў, у тым ліку 100 га — на зерне. У стадыі завяршэння сяўба грэчкі — з плану ў 60 гектараў пасеяна 50 га. Своечасова праводзяцца мерапрыемствы па доглядзе пасеваў.

— Збожжавая група азімых перазімавала нядрэнна, рапс — некалькі горш, — кажа в. а. дырэктара Уладзімір Віктаравіч Давыдзенка. — Але ж прадпрынялі ўсё магчымае па ўзнаўленні пасеваў: двойчы падкармілі, зрабілі дзве інсектыцыдныя ад шкоднікаў апрацоўкі, у хуткасці збіраемся правесці фунгіцыдную.
Актыўна на працягу болей тыдня ў “Харчавіку-Агра” вядзецца ўжо і касавіца. У панядзелак — дзень, калі мы пабывалі ў гаспадарцы — уборку зялёнаўкоснага жыта (пад яго было занята 145 гектараў) ужо завяршалі. Скасіўшы ў суботу апошнюю траву і правяліўшы яе, цяпер заварочвалі ў стрэч-плёнку для захавання на зімне-стойлавы перыяд жывёле. З улікам рулонаў, што яшчэ на полі, тон 300-350 якаснага травянога корму, як тут паведамілі, ужо нарыхтавалі.
Наперадзе ў гаспадаркі — масавая касьба мнагалетніх траў. Да яе ў “Харчавіку-Агра”, як і заўжды, усебакова падрыхтаваны. У планах на гэты год — занатаваць з першага ўкосу 700 тон сена і 6 тысяч тон сенажу, што ў выніку павінна даць 12 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Акрамя 145 га зялёнаўкоснага жыта, да ўборкі належаць 200 гектараў люцэрны і канюшыны ў чыстым выглядзе і 100 гектараў адналетняй травы, якую тут пасеялі ранютка ўвесну. Да таго ж, гектараў 300 лугавой травы збіраюцца ўбраць на сена.
Тэхнікі для корманарыхтоўкі ў гаспадарцы дастае, каб своечасова ўправіцца з касавіцай. Тым болей што настрой калектыву на кампанію па забеспячэнні жывёлагадоўлі травяным кормам самы што ні ёсць бадзёры: людзі тут даўно зразумелі — ад аб’ёмаў вытворчасці малака і мяса напрамую залежыць дабрабыт гаспадаркі і іх заробак у прыватнасці.

 

Сяргей Сяргеевіч Бегуноў за заменай сеткі для абмотвання рулонаў

 

Прочитано 73 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.