Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 25 Май 2022 08:13

На парозе — масавая касавіца

Раён рыхтуецца да масавай уборкі траў і нарыхтоўкі корму жывёле на зімне-стойлавы перыяд.

У панядзелак у гэтых мэтах прайшла ўзаемаправерка гатоўнасці сельгаспрадпрыемстваў, у прыватнасці, корманарыхтоўчай тэхнікі, да касавіцы. Узначаліў групу па ўзаемаправерцы першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Жураўлёў. Удзел прынялі намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін, галоўны дзяржаўны інспектар Аляксандр Сапега.

— Губернатарам вобласці пастаўлена задача, каб да 25 мая ўся корманарыхтоўчая тэхніка стаяла на лінейцы гатоўнасці, таму яшчэ раз аб’язджаем усе гаспадаркі, сустракаемся з кіраўнікамі, інжынернымі службамі — праводзім такі ўзаемакантроль, — заўважыў начальнік райсельгасхарчу.

З яго слоў даведаліся, што на гэты час гатоўнасць корманарыхтоўчай тэхнікі ў раёне складае 92% (вырашаецца пытанне з рухавіком да КВК у ААТ «Агракамбінат Бабруйскі»). Раён у цэлым да надзвычай адказнай сельскагаспадарчай кампаніі падрыхтаваны. І тэхніка, і людзі гатовы прыступіць да масавай нарыхтоўкі корму, што мае пачацца бліжэй да канца месяца. «Травастой з-за ўмоў надвор’я невысокі: уплываюць стрымліваючыя тэмпературныя фактары. Але да пачатку чэрвеня, мяркую, усе нашы гаспадаркі будуць масава касіць. На гэтую ж пару ў сельгасарганізацыях, дзе сеялі зялёнаўкоснае жыта і сурэпіцу, вядзецца іх уборка на зялёную падкормку жывёле і на сянаж», — адзначыў Аляксей Жураўлёў.

Прочитано 85 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.