Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Суббота, 14 Май 2022 15:14

На Дні жывёлавода падводзяць вынікі за красавік

Штомесяца, у першай яго палове, як мы раней паведамлялі, у раённых сельгасарганізацыях ладзяцца Дні жывёлавода. Іх мэта — падвесці вынікі папярэдняга месяца, супаставіць узятыя на сябе заданні з тым, што ўдалося дасягнуць, адзначыць перадавікоў вытворчасці, знайсці рашэнне актуальных пытанняў.

У СВК “Гігант”Дзень жывёлавода прайшоў 12 мая на малочна-таварных фермах №1 “Вялікія Бортнікі” і №2 “Малыя Бортнікі”, а таксама на малочна-таварным комплексе і таварнай ферме №4 “Азёры”. 

У калектывах у гэты дзень падвялі вынікі работы жывёлагадоўчых аб’ектаў за красавік, выпрацавалі меры па павелічэнні вытворчасці працы, адзначылі перадавікоў.

 

Так, на МТФ “Вялікія Бортнікі” выдатнага вытворчага паказчыку (сярэднесутачныя прывагі па трох групах 1 357 г) дасягнула жывёлавод на адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы Наталля Валянцінаўна Фёдарава.  На МТФ “Малыя Бортнікі” — жывёлавод па вырошчванні маладняку БРЖ Валянціна Аляксееўна Мельнік (за сярэднесутачныя прывагі па двух групах 786 г). На ТФ “Азёры” — жывёлавод па вырошчванні маладняку БРЖ Ганна Уладзіміраўна Акуліч (сярэднесутачныя прывагі 942 г). Перадавіком на МТК прызнана жывёлавод па вырошчванні маладняку БРЖ Валянціна Мікалаеўна Сыцько за сярэднесутачныя прывагі 828 г. А Таццяна Аляксандраўна Дайнэка, загадчыца МТФ №1, адзначана каштоўным падарункам за добрыя паказчыкі фермы па выніках першага квартала. 

Прочитано 90 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.