Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 13 Май 2022 12:39

Жыхарам Туголіцы расказалі пра ВІЧ-СНІД

Сустрэчу з жыхарамі пас. Туголіца правялі ўчора работнікі Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 і Бабруйскага занальнага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі пры садзеянні аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама — мерапрыемства прайшло ў мясцовым Доме культуры. Нагодай для сустрэчы стаў Сусветны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІД — яго адзначаць у бліжэйшую нядзелю.  

— Гэты дзень, лічу, не павінен быць незаўважаным нашым грамадствам хоць бы таму, што ўжо 40 год запар у 75-ці краінах свету дадзеную дату імкнуцца абазначыць, — адзначыла інструктар-валеолаг БГП №2 Ларыса Колесава. — Сёння асабіста я сваёй задачай стаўлю — пазнаёміць жыхароў Туголіцы з сімваламі Дня ў знак памяці пра людзей, чыё жыццё перарвалася ў гады эпідэміі — чумы 20-га стагоддзя, і завастрыць увагу вяскоўцаў на важнасці здаровага ладу жыцця, які дазваляе чалавеку адчуваць яго паўнату, быць шчаслівым.

 

Урач-эпідэміёлаг БЗЦГіЭ Ларыса Касперовіч пазнаёміла аўдыторыю са спосабамі перадачы ВІЧ-інфекцыі і спосабамі яе выяўлення, а таксама з тым, як дзейнічаць у сітуацыі, калі аналіз на ВІЧ раптам аказаўся станоўчым. Давяла да прысутных статыстыку па распаўсюджанні захворвання на тэрыторыі Бабруйшчыны. Заклікала не баяцца звяртацца да медыкаў у выпадку інфікавання, не адкладваць на потым наведванне медустановы. Своечасова пачатае лячэнне — прымяненне рэтравіруснай тэрапіі дазваляе людзям з ВІЧ пражыць доўгае і якаснае жыццё. Чаго не скажаш, як заўважыла ўрач-эпідэміёлаг,  пра тых, хто вырашыў праігнараваць лячэнне.   

У гэты дзень жыхароў пасёлка не толькі пазнаёмілі з памятнай сумнай датай, але прадаставілі магчымасць кожнаму жадаючаму прайсці ананімнае тэставанне на ВІЧ-інфекцыю (экспрэс-тэст рабіла медсястра інфекцыйнага кабінета БГП№2 Алена Скудная), атрымаць слушную рэкамендацыю адносна правільнага рацыёну харчавання, якую давала па выніках апытання-вывучэння паказчыкаў распаўсюджанасці паводніцкіх фактараў рызыкі інструктар-валеолаг БЗЦГіЭ Таццяна Падарожная, скарыстацца паслугамі псіхолага Цэнтра гігіены Марыны Сілівончык.

— Тое, як актыўна ўзаемадзейнічаюць жыхары пасёлка з медыкамі, дае зразумець, што людзі клапоцяцца пра сваё здароўе. Гэта радуе і яшчэ раз пацвярджае неабходнасць правядзення такога роду мерапрыемстваў, — адзначыла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вера Русецкая.   

Прочитано 75 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.