Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 12 Май 2022 12:17

Раённы Моладзевы парламент наведаў сталіцу

Моладзевы парламент, створаны пры Бабруйскім раённым Савеце дэпутатаў, на чале з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Гацко і старшынёй Бабруйскага райсавета дэпутатаў Геворгам Мелканянам пабываў ў Мінску. 

Юныя парламентарыі разам з суправаджатымі наведалі Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з экспанатамі пачатку дзейнасці парламента. У зале пасяджэнняў маладыя людзі задалі пытанні, якія датычыліся разгляду і прыняцця законапраектаў, міжнароднага супрацоўніцтва, санкцый, узаемаадносін з Расіяй, нацыянальнай бяспекі краіны. Пабывалі таксама ў Прэзідэнцкай бібліятэцы, пазнаёміліся з рэдкім фондам, выставай “Генацыд беларускага народа”, наведалі гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”.

— Мерапрыемства надзвычай спадабалася. Дало ўяўленне, у якіх умовах, як прымаюцца законапраекты, пачулі адказы на пытанні, якія хвалююць актывістаў моладзевага руху, пабачылі шмат цікавага і таго, што спатрэбіцца ў нашай далейшай рабоце, — адзначыла старшыня раённага Моладзевага парламента, намеснік дырэктара СВК “Гігант” па ідэалагічнай рабоце Анастасія Гацко.

 

 

Прочитано 464 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.