Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 16 Март 2022 13:53

Школьнікам раёна ўручылі пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

Урачыстасць, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адбылася сёння на Бабруйшчыне — мерапрыемства прайшло ў раённым Цэнтры культуры. На сустрэчу з моладдзю і актывістамі прыйшлі старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, старшыня райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян, начальнік раённага аддзела міліцыі Міхаіл Ермаловіч, пракурор Бабруйскага раёна Генадзь Ярмак, прадстаўнікі райвыканкама.

Адкрываючы мерапрыемства, кіраўнік раёна заакцэнтаваў увагу на значнасці Дня Канстытуцыі і Асноўнага Закона ў прыватнасці. Нагадаў, што з гэтага дня, 15 сакавіка 2022 года, Беларусь пачынае жыць па абноўленай Канстытуцыі, за якую аддалі большасць галасоў выбаршчыкі краіны і нашага раёна ў прыватнасці.

— Канстытуцыя — гэта надзейны арыенцір дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый беларускага народа, — адзначыў старшыня райвыканкама.

Падзякаваўшы ўсім за працу, Аляксандр Сухадольскі ўручыў Лісты ўдзячнасці Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта людзям, якія сваёй працай, як ён адзначыў, садзейнічаюць развіццю раёна і краіны, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці рэгіёна.

Таксама ў Дзень Канстытуцыі — і гэта ўжо стала традыцыяй — школьнікам, якія дасягнулі поспехаў на ніве вучобы, творчасці і спорту і якім на дзень 15 сакавіка споўнілася 14 год, у межах усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі” ўручылі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Віншуючы моладзь з гэтай падзеяй, Геворг Мелканян заўважыў, што атрыманне пашпарта — значная падзея для чалавека, першы крок у дарослае жыццё, дзе ёсць не толькі правы, але і абавязкі, і адказнасць за свае справы і ўчынкі. Адказнасць у тым, каб займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю, справамі даказваць любоў да Радзімы, быць годнымі памяці тых, хто, абараняючы Айчыну, аддаў жыццё за яе незалежнасць.

Галоўны дакумент разам з кветкамі моладзі ўручыў начальнік РАУС Міхаіл Ермаловіч. З рук Геворга Мелканяна юнакі і дзяўчаты атрымалі кніжныя выданні Канстытуцыі нашай краіны і “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, а таксама сувеніры.

Ва ўрачыстых абставінах пашпарты атрымалі Кірыл Дайнэка, Дзмітрый Штукман з Бортнікаўскага ВПК “Яслі-сад-СШ”, Анастасія Захаранка з Туркоўскай СШ, Руслан Краўцоў з Міхалёўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”, Анастасія Вежнавец і Дар’я Тоўсцік з Туголіцкай СШ, Аляксандр Шкрадзюк з Хімоўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”, Вераніка Шаўчэнка з Варатынскай СШ, Яніна Зубрыцкая з Ленінскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”, Данііл Гацук з Гарбацэвіцкай СШ, а таксама Назар Стэльмак і Яна Ніканава з Цялушскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ”.

 

Прочитано 82 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.