Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 28 Февраль 2022 09:01

У «Гіганце» падвялі вынікі работы за мінулы год

Агульны сход членаў сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Гігант” прайшоў 25 лютага ў сельскім Доме культуры аг. Міхалёва. Удзел у мерапрыемстве прынялі першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксей Жураўлёў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль.

На сходзе падвялі вынікі работы кааператыва за 2021 год — з дакладамі па гэтым пытанні выступілі старшыня СВК Васіль Жук і галоўныя спецыялісты гаспадаркі, агучылі планы на бліжэйшую перспектыву.

Мінулы год для “Гіганта”, як было адзначана, склаўся дастаткова паспяхова — прынёс сельгаспрадпрыемству 4,7 млн. рублёў чыстага прыбытку. У 2021-м значна павялічыўся заробак працаўнікоў СВК, кааператыў прырос больш як на 50 работнікаў — сёлета тут налічваецца 280 чалавек.

Віншуючы калектыў з плённай працай, Аляксей Жураўлёў заўважыў, што гаспадарка і людзі, якія тут працуюць, — гордасць раёна, пажадаў “гігантаўцам” не заспакойвацца на дасягнутым, пашыраць вытворчасць.

Лепшым з лепшых работнікаў “Гіганта” былі ўручаны ўзнагароды і грашовыя прэміі, у тым ліку ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі СВК. Адзначыла перадавых работнікаў гаспадаркі  і старшыня райкама галіновага прафсаюза. Падарунак — цудоўную канцэртную праграму,  зрабілі хлебаробам і работнікі культуры раёна.

 

Прочитано 129 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.