Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Воскресенье, 20 Февраль 2022 14:45

Філіял «Варатынь»: поспех там, дзе да яго імкнуцца

Плённым на працоўныя поспехі стаў 2021 год для філіяла «Варатынь» ААТ «Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў» (памочнік дырэктара ААТ «БЗТДіА» па сельскай гаспадарцы Марына Мікалаеўна Аўрамчык). На рахунку сельгаспрадпрыемства перамогі ў намінацыях «За эфектыўнае выкарыстанне сельгасугоддзяў», «За павелічэнне вытворчасці рапсу», «За павелічэнне вытворчасці малака» — на адну рагулю ў мінулым годзе тут надаілі 7 619 кг (найвышэйшы паказчык у раёне), не толькі выканалі, але і перавыканалі ўзятае сабе за арыенцір заданне.

Апошняе стала падставай для прызнання пераможцамі жывёлагадоўчыя калектывы гаспадаркі: МТФ «Варатынь» (загадчык Фёдар Васільевіч Козыраў) — сярод калектываў малочна-таварных ферм раёна; ферма «Аўсімавічы» (загадчык Еўдакімаў Анатоль Іванавіч) — сярод калектываў ферм па адкорме буйной рагатай жывёлы; звяно МТК «Варатынь» — сярод звенняў аператараў машыннага даення на малочна-таварных фермах, аснашчаных даільнымі заламі.

Менавіта ў «Варатыні» «Лепшы аператар па дарошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы» і «Лепшы аператар машыннага даення па раздойванні першацёлак». Гэтых пачэсных званняў па выніках года ўдастоены Раіса Мікалаеўна Пракопчык з МТФ «Доўгі Клін» і Вольга Аляксандраўна Осіпава з МТФ «Коўрын». Найвышэйшую ацэнку сярод работнікаў сваёй прафесіі атрымаў Уладзімір Віктаравіч Прыкота — «Лепшы скотнік-пастух». Ганаровага звання «Лепшы ветэрынарны ўрач» удастоены галоўны спецыяліст сельгасарганізацыі Аляксандр Пятровіч Штыблер.

Характарызуючы мінулы год, Марына Мікалаеўна Аўрамчык заўважыла, што ён прынёс гаспадарцы шмат станоўчага:

— За высокія поспехі ў рабоце — 1-е месца ў вобласці па вытворчасці малака па выніках 2020 года — наш філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» ў 2021-м быў занесены на Дошку гонару Магілёўскай вобласці. Асабіста я за высокія дасягненні ў працы ўдастоена Ганаровай граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. У адыйшоўшым годзе мы прыдбалі новую тэхніку — за ўласныя сродкі, з дапамогай галаўнога прадпрыемства, набылі кормаўборачны камбайн замежнай вытворчасці і імпартную зерневую сеялку. Пабудавалі на МТК «Варатынь» тэнтавае збудаванне для вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы да трохмесячнага ўзросту. Зарыбілі наша возера, запусцілі ў яго 5,5 тон малькоў. Не планавалі, але ўжо вылавілі адну тону рыбы. Рэалізавалі яе праз фірменную краму ААТ «БЗТДіА», а таксама работнікам нашага філіяла ў кошт заробку. Гэтак жа абыйшліся з мёдам, якога, маючы ўласную пасеку, сабралі адну тону. Парадаваў ураджай азімага ячменю (43 ц/га), які сеялі ўпершыню — зерне рэалізавалі гаспадаркам Магілёўшчыны ў якасці насеннага матэрыялу. Атрымалі добры ўраджай рапсу. І, вядома ж, надзвычай парадавала, што выканалі і перавыканалі план удою малака на адну карову. Мы вельмі стараліся — і ў нас атрымалася, за што калектыву вялікі дзякуй.

Не менш амбіцыйныя планы ў філіяла «Варатынь» на сёлетні год. Дзеля іх рэалізацыі працуюць над паляпшэннем кармавой базы для жывёлагадоўлі. З восені пасеялі адну тысячу гектараў збожжавых на зерне, што на 100 га больш за папярэдні сезон. Яшчэ на 100 гектараў запланавалі павялічыць яравы клінок збажыны. Да таго ж, у гэтым годзе гаспадарцы дадаткова вылучаецца зямля для сельгасвытворчасці, 370 гектараў у напрамку пас. Туголіца. Аддаленасць значная. Таму разлічваюць сфарміраваць асобны атрад для работы там. Для пачатку збіраюцца зра­біць ацэнку стану новых зямель, аналіз складу глебы. Ранняй вясной скасіць траву, якая там выспее, распрацаваць зямлю пад вытворчасць травянога корму — сенажу ў палімерную ўпакоўку. Пазней уздобіць глебу мінераламі, каб ужо пад восень мець магчымасць засеяць плошчы збажыной на зерне.

Планаў і задумак па нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці ў сельгасарганізацыі, як кажуць, грамаддзё. Але ж тут упэўнены — поспех там, дзе да яго імкнуцца.

Прочитано 280 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.