Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 15 Февраль 2022 08:37

У аграгарадку Міхалёва абмеркавалі змены ў Канстытуцыю

Сельскі сход жыхароў аг. Міхалёва прайшоў у мясцовым Доме культуры сёння. На сустрэчу з вяскоўцамі і работнікамі мясцовых арганізацый прыехалі старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, старшыня Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Геворг Мелканян, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко, члены райвыканкама.

Асноўнай тэмай сходу стаў надыходзячы рэферэндум, абмеркаванне змен і дапаўненняў Асноўнага Закона краіны. Да пачатку мерапрыемства прысутным быў прапанаваны відэафільм аб дасягненнях Магілёўшчыны і Беларусі ў цэлым за апошнія гады.  Лічбы таго, як развіваецца краіна, давяла, разам з тлумачэннем асноўных змен Канстытуцыі, лідар абласнога дэпутацкага корпуса. Уладзімір Гацко заакцэнтаваў увагу найперш на тых, што датычацца сацыяльнай накіраванасці дзяржавы — развіцця галін адукацыі, аховы здароўя, а таксама захавання гістарычнай памяці. Геворг Мелканян выказаў спадзяванне, што жыхары Міхалёва і навакольных вёсак прымуць актыўны ўдзел у галасаванні — скажуць сваё слова ў вызначэнні будучыні краіны.

Падчас сходу былі і пытанні. Вяскоўцаў, у прыватнасці, цікавіла, ці плануецца захаванне ў далейшым такога органу ўлады як сельскія Саветы дэпутатаў, ці не будуць пераклікацца функцыі парламенту і Усебеларускага народнага сходу і інш. 

 

Прочитано 208 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.