Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 26 Январь 2022 11:12

Справы малочныя

Як паведамілі ў Бабруйскім райсельгасхарчы, з пачатку года ў сельгасарганізацыях раёна надаілі звыш 2508 тон малака або 102% у параўнанні да адпаведнага перыяду мінулага года. Рэалізавалі без малога 2293 тоны (тэмп росту — 103%).

Дзённая вытворчасць малака, па стане на 25 студзеня, склала 105,2 тоны (101%), дзённая рэалізацыя — 96,2% тоны (102%). Таварнасць малака — 91%.

Удой на адну рагулю з пачатку месяца склаў у раёне 283,7 кг, што на 3,8 кг болей, чым за адпаведны перыяд 2021 года, за дзень 25 студзеня — 11,9 кг (+0,1 кг).

Вышэй узроўню папярэдняга года па валавой вытворчасці малака спрацавалі з пачатку студзеня 4 сельгасарганізацыі: СВК «Гігант» — 215,7%, ААТ «Міхалёўская Ніва» — 111,5%, ААТ «Стасеўка» — 111,3% і філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — 103,5%. У гэтых ж гаспадарках адпаведна вырас і паказчык рэалізацыі малака дзяржаве.

Лідарства па ўдоі на карову ў дзень, па стане на 25 студзеня, па-ранейшаму трымае філіял «Варатынь» — 22,4 кг. Другі паказчык — за СВК «Гігант», дзе ад рагулі ў дзень узялі ў сярэднім па 17,1 кг. Трэцяя пазіцыя ў «Харчавіка-Агра» — 16,2 кг.

Прочитано 174 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.