Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 11 Январь 2022 13:32

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Гацко сустракаецца з працоўнымі калектывамі

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Уладзіміравіч Гацко, пачынаючы ад сярэдзіны снежня, наведваецца ў працоўныя калектывы, сустракаецца з выбаршчыкамі Бабруйскай сельскай выбарчай акругі №80, ад якой вылучаўся ў парламент, дзеля абмеркавання з імі Праекта змен і дапаўненняў Канстытуцыі краіны.

У панядзелак з гэтай нагоды парламентарый сустрэўся з працоўнымі калектывамі ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”, Бабруйскага РАУС, гарадской паліклінікі №2.

— Канстытуцыя — асноўны дакумент дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу на тэрыторыі краіны. Ад таго, што ў ім будзе адлюстравана, залежыць многае і найперш — далейшае развіццё нашай Беларусі. Праект змен і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сёння абмяркоўваецца на шматлікіх дыялогавых пляцоўках, з работнікамі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый. Надзвычай важна — прыняць да ўвагі кожную прапанову, улічыць усе значныя моманты жыццядзейнасці дзяржавы, калектываў, кожнага чалавека і выпрацаваць дакумент, які б цалкам адпавядаў запатрабаванням беларусаў, — адзначыў Уладзімір Гацко, заклікаўшы выказаць свае прапановы па праекце.

Апошнія сапраўды паступілі. У прыватнасці, не абмяжоўваць прэзідэнтства двумя тэрмінамі — калі чалавек сябе добра зарэкамендаваў і памнажае дабрабыт дзяржавы, чаму б не даць магчымасці працаваць у пасадзе болей — уключыць у склад дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу і прадстаўнікоў сілавых структур.

 

 

Абмяркоўваць з выбаршчыкамі Праект змен і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко намераны на працягу як мінімум двух тыдняў.

Прочитано 117 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.