Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 05 Январь 2022 12:20

Валавая вытворчасць малака расце

У хуткім часе можна будзе падвесці вынікі таго, як спрацавала жывёлагадоўля сельгасарганізацый у 2021 годзе. Цяпер жа прыводзім асноўныя паказчыкі развіцця малочнай галіны раёна за дзень.

Як паведамілі ў райсельгасхарчы, па стане на 4 студзеня валавая вытворчасць малака за дзень у раёне склала 103 тоны або 102% у параўнанні да адпаведнага дня мінулага года. Рэалізавана за дзень 94 тоны (103%). Таварнасць малака склала 91%.

Найбольшага росту надояў дасягнулі ў СВК «Гігант» — 220%. Гаспадарка апошнім часам упэўнена нарошчвае аб’ёмы вытворчасці каштоўнага прадукту. Утрымалі пазіцыю па тэмпах росту вытворчасці ў ААТ «Стасеўка» — 124%. Працягнулі павялічваць надоі жывёлаводы ААТ «Міхалёўская Ніва» (тэмп росту 114%), ААТ «Саўгас Кісялевічы» (104%), філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс» — 102%. Вышэйпералічаныя гаспадаркі спрацавалі з плюсам таксама і па рэалізацыі малака дзяржаве.

Лідарства па ўдоях на карову па-ранейшаму за філіялам «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — 21,3 кг. Другі па велічыні паказчык дасягнуты работнікамі філіяла «Харчавік Агра» ААТ "Чырвоны харчавік АграСэрвіс«— 16,4 кг, трэці — СВК «Гігант» (15,2 кг). У сярэднім жа па раёне ад рагулі ў дзень узялі па 11,6 кг малака (+0,2 кг).

Прочитано 251 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.