Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 27 Декабрь 2021 08:36

Фотаздымкі прызнаны лепшымі ў конкурсе «Пазнай Беларусь»

Вось гэты цудоўны фотаздымак адзін з тых, што прынеслі работніку фізкультурна-спартыўнага клуба Бабруйскага раёна — інструктару-метадысту Валерыю Дулебскаму прызнанне ў арганізаваным Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь XIX рэспубліканскім турыстычным конкурсе «Пазнай Беларусь» (намінацыя «Фотаздымак»).

Сярод больш за паўтысячы фатаграфій, прадстаўленых на конкурс з усёй Беларусі, яго творчыя працы ўвайшлі ў дваццатку лепшых. З гэтай нагоды ў мінулую пятніцу Валерый Дулебскі і намеснік старшыні ФСК Вольга Гаўрыленя (яна таксама прыняла ўдзел у конкурсе) наведаліся ў сталіцу для ўзнагароджання.

— Фатаграфіяй займаюся яшчэ з 80-х гадоў, з часоў свайго настаўніцтва ў Ленінскай школе, дзе, працуючы ваенруком, вёў і фотагурток. Дзеці тады цягнуліся да ўсяго новага, нязведанага — з задавальненнем хадзілі на занятак па фатаграфіі. Пачыналі з фотаапарата «Змена», далей быў «Зеніт», які ў школы з’явіўся дзякуючы тагачаснаму кіраўніку «Саўгаса Леніна» Андрэю Андрэевічу Белаусаву, — расказвае Валерый Казіміравіч.

Захапленне фатаграфіяй, па словах субяседніка, засталося з ім назаўжды. А магчымасцяў падглядзець цікавасці прыроды, незвычайныя жыццёвыя моманты болей чым дастаткова. Вось ужо колькі год, пачынаючы ад сакавіка, па Бабруйску і краіне Валерый Казіміравіч перамяшчаецца выключна на ровары — за сезон наязджае па 6-8 тысяч кіламетраў і абавязкова спыняецца, калі нешта заварожвае, падаецца цікаўным. За жыццё фатаграфій набралася столькі, што і не падлічыць. Конкурснае макавае поле, да прыкладу, сфатаграфаваў год 20 таму, калі падарожнічаў па Брэстчыне.

А вось знаёміць са сваімі працамі іншых — размяшчаць іх у Інстаграм, Валерыя Казіміравіча натхнілі, як кажа, маладыя калегі. Дзякуючы ім субяседнік і стаў удзельнікам рэспубліканскага турыстычнага конкурсу.

Прочитано 158 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.