Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 22 Декабрь 2021 14:04

Цуды зімовых канікул

25 снежня ў вучняў пачнуцца зімовыя канікулы. Сёлета яны больш працяглыя, чым у папярэднія гады — будуць доўжыцца да 9 студзеня ўключна. Традыцыйна школы на гэтую пару прымуць дзяцей у аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем. У раёне апошнія будуць дзейнічаць у Гарбацэвіцкай і Каменскай сярэдніх школах, Цялушскім, Ленінскім і Хімоўскім вучэбна-педагагічных комплексах. Сёлета ў іх плануюць адпачыць, набрацца станоўчых уражанняў 85 школьнікаў.

Перадканікулярныя дні, як паведаміла метадыст вучэбна-метадычнага кабінета раёна Вікторыя Шунько, абяцаюць быць насычанымі шматлікімі мерапрыемствамі самых розных накірункаў. У цэнтры, вядома ж, святочныя — навагоднія і калядныя. Ранішнікі, тэатралізаваныя відовішчы, конкурсна-гульнёвыя праграмы пройдуць ва ўсіх без выключэння ўстановах адукацыі: школах, вучэбна-педагагічных комплексах, дзіцячых садках, у радзе сельскіх устаноў культуры, у прыватнасці Каменскім СК, Міхалёўскім СДК. Павіншаваць дзяцей са святам прыйдуць не толькі Дзед Мароз і яго казачныя сябры, але і старшыні мясцовых сельвыканкамаў, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў на тэрыторыі сельсаветаў.

Выхаванцы дзіцячага прытулку Бабруйскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра з вялікім натхненнем чакаюць 24 снежня — у гэты дзень тут мае адбыцца навагодняе свята. 28 снежня ў Палацы мастацтваў г. Бабруйска будзе наладжана навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей-інвалідаў і дзяцей-сірот, а таксама дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі (у Бабруйскім раёне іх 81 чалавек).

Дэлегацыя раёна з 13-ці вучняў прыме ўдзел у абласным навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей з удзелам кіраўніцтва Магілёўшчыны — мерапрыемства пройдзе 29 снежня ў Палацы культуры вобласці. У гэты ж дзень зазіхацяць агеньчыкі і на лясной прыгажуні ў дзіцячым доме сямейнага тыпу сям’і Рак у пасёлку Глуша, куды павіншаваць дзяцей і дарослых з навагоднімі святамі завітаюць прадстаўнікі Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама. А 6 студзеня трох найбольш актыўных і паспяховых у вучобе, творчасці, спорце навучэнцаў раённых школ чакаюць у Палацы Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, дзе пройдзе рэспубліканскае навагодняе свята.

Прочитано 174 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.