Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 24 Ноябрь 2021 09:44

Тэхніку — на захаванне

Кругаварот спраў у аграрнай галіне не дазваляе сельгасвытворцам заспакоіцца нават у час адноснага зацішша — калі ўраджай сабраны і пакладзены на захаванне. Яшчэ цалкам не завершаны сёлетні працоўны год: вядуцца ворыўныя работы, вывозіцца на палі і ўносіцца ў глебу арганіка, зусім хутка будуць падведзены вынікі традыцыйнага раённага конкурсу мехдвароў, а інжынерныя службы гаспадарак ужо заняты арганізацыяй работы майстэрань у зімовы перыяд, прыступілі да рэалізацыі мерапрыемстваў па падрыхтоўцы сельгастэхнікі да веснавой сяўбы будучага года.

У гэтым жа годзе, па словах намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандра Каўраніна, машынна-трактарны парк раёна са сваёй задачай справіўся. Сур’ёзная падтрымка была аказана са з’яўленнем двух новенькіх зернеўборачных камбайнаў — іх набылі за бюджэтныя сродкі для ААТ «Міхалёўская Ніва» і ААТ «Неўскі-Агра». За сродкі бюджэту для «Неўскага-Агра» набылі таксама сучасную 9-метровую касілку. Шмат тэхнікі на ўласныя грошы прыдбаў СВК «Гігант»: 6 прэсаў ПР-180, столькі ж прычэпаў, МАЗ, гэтымі днямі — 2 трактары «Беларус-82». Філіял «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік Агра Сэрвіс» папоўніўся граблямі для корманарыхтоўкі. Ды і кожная сельгасарганізацыя займела па адной-дзве адзінкі за ўласныя сродкі.

На гэтую пару, як мы даведаліся, завяршаецца пастаноўка камбайнаў на захаванне ў адпаведнасці з дзяржстандартам. Праведзены агляд тэхнікі, складзены дэфектовачныя акты, распрацаваны ў кожнай сельгасарганізацыі праграмы (на іх падставе раённая) рамонту з указаннем графікаў работ.

— На працягу зімы будзем рыхтаваць тэхніку да новага сельскагаспадарчага сезону — пачынаючы ад пасяўной да корманарыхтоўчай, па ўборцы збажыны і іншай, — удакладняе Аляксандр Каўранін. — Ёсць тэхніка, падрыхтоўка якой будзе весціся ва ўмовах спецыялізаванага прадпрыемства ў Магілёве — маю на ўвазе два энерганасычаных трактары «Беларус-3022». Рамонты нятанныя, у мінулыя гады іх аплату часткова браў на сябе бюджэт, што, вядома ж, з’яўлялася немалой дапамогай гаспадаркам. З рамонтам дробных трактароў, як і штогод, спраўляемся ўласнымі намаганнямі. Веды і вопыт у механізатараў, зваршчыкаў і токараў ёсць, што дае падставу быць упэўненым у своечасовай і якаснай іх падрыхтоўцы.

У мэтах кантролю за ходам рамонтных работ у райсельгасхарчы створаны рабочае звяно і камісія па прыёмцы тэхнікі.

— Штотыдня будзем рабіць маніторынгі сельгасарганізацый з гэтай нагоды, кантраляваць выкананне графікаў, а разам з тым кансультаваць, аказваць метадычную дапамогу, — адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу.

Прочитано 210 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.