Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 27 Октябрь 2021 16:02

Як глушанскія медыкі клапоцяцца пра здароўе інфекцыянаваных

Каронавірус не адступае. І хоць у апошнія дні тэмпы прыросту захворванняў пакрысе зніжаюцца, сітуацыя застаецца складанай. Думаю, залішне расказваць, які цяжар ляжыць гэтым часам на медыцынскіх работніках і асабліва тых, хто працуе непасрэдна з хворымі на COVID-19.

Ад 15 кастрычніка стацыянар Глушанскай участковай бальніцы пераведзены на лячэнне, а лепей сказаць, далеч­ванне хворых на кавід. У гэтых мэтах, як і патрабуецца ў такіх умовах, арганізаваны асобны ўваход у стацыянар, “чыстая” і “брудная” зоны, наведванне якіх — толькі медработнікамі і толькі ў поўнай супрацькавіднай экіпіроўцы.

Стацыянар разлічаны на 30 ложка-месцаў, у мінулую пятніцу ў ім папраўляла здароўе дзесяць чалавек — жыхароў бабруйшчыны сярэдняга і сталага ўзросту, чый стан здароўя пасля перанесенай хваробы ўжо не патрабуе кіслароднай падтрымкі. Лячэннем пацыентаў і іх абслугованнем займаецца вузкае кола работнікаў установы: непасрэдна загадчык бальніцы Фёдар Фёдаравіч Малышаў, урач агульнай практыкі Яніна Ігараўна Маскалёва, персанал стацыянара.

На запытанне — што значыць для медработнікаў штодня ісці ў “брудную” зону, кантактаваць з хворымі, чыя інфекцыя можа перадацца табе, Фёдар Фёдаравіч з характэрнай яму нешматслоўнасцю адказвае: “Наш абавязак”. І дадае:

— Па-першае, працуем, як і патрабуецца ў такіх выпадках, у ахоўным адзенні, масках. Па-другое — вакцыянаваныя (зрэшты, з 45-ці работнікаў Глушанскай бальніцы прышчэпку супраць COVID-19 не зрабілі ўсяго два чалавекі — перыяд пасля перанесенай хваробы дазваляе вытрымаць час). І нарэшце — медработнік ідзе да хворага пры любым раскладзе, у любой сітуацыі, не думаючы пра наступствы для сябе.





Асаблівасць лячэння цяперашніх пацыентаў сельскай бальніцы ў тым, што ўсе яны — людзі немаладыя, з прыдбанымі хранічнымі захворваннямі, таму пры лячэнні каронавіруса даводзіцца рабіць папраўку і на гэтую акалічнасць. І амаль усе — непрывітыя, што ў цяперашніх умовах, як лічыць доктар, не стасуецца з клопатам пра сябе.

Прочитано 223 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.