Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 22 Сентябрь 2021 10:24

Аграгарадок Кавалі чакае гасцей «Дажынак»

У аграгарадку да гэтай значнай раённай падзеі, якая плануецца адбыцца 8 кастрычніка, актыўна рыхтуюцца, і шмат што ўжо зроблена.

Па словах старшыні Кавалёўскага сельвыканкама Але­ны Ткачовай, на фінішы работы па аснашчэнні дзіцяча-спартыўнай пляцоўкі на стадыёне аграгарадка, прызначанай для юных вяскоўцаў усіх узростаў. У прыватнасці зроб­лена пляцоўка для заняткаў па міні-футболе, валейболе, падрыхтавана тэрыторыя для асфальтоўкі баскетбольнай пляцоўкі і пад вулічныя трэнажоры. Наперадзе — усталяванне тут лавачак і добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Там жа зроблена пляцоўка для самых маленькіх жыхароў — два дзіцячыя гульнёвыя комплексы (карусель і арэлі-качалка). Плануюць усталяваць яшчэ пясочніцу і падсыпаць дзіцячую пляцоўку.
Адноўлена і часткова пафарбавана жалезабетонная агароджа ў цэнтры аграгарадка, і гэтая работа працягваецца. Абноўлены фасад крамы, выконваецца рамонт унутры пабудовы. Абноўлены фасады сельскага Дома культуры і Кавалёўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. У апошняй заменены вокны, адрамантаваны парог, пакладзена новая плітка.
Паклапацілася пра добраўпарадкаванне свайго аб’екта і РУП «Фармацыя». У мясцовай аптэцы заменена агароджа, усталяваны ступенькі, з’явіўся пандус для зручнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Чакае абнаўлення і пляцоўка перад сельскім Домам культуры. Там вядзецца аднаўленне вулічных ліхтароў, тратуарнай пліткі.

 

Прочитано 298 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.