Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 29 Июль 2021 10:46

У Глушы прышчэпленых супраць каронавірусу стала болей

Карэспандэнты “раёнкі” пабывалі ў пас. Глуша, дзе праводзілася вакцынацыя насельніцтва супраць каронавірусу. Працэдуру ажыццяўлялі загадчык мясцовай бальніцы Фёдар Малышаў і памочнік урача Дзмітрый Сакаў.

Перш чым зрабіць ін’екцыю, медыкі абследавалі пацыента, у тым ліку вымяралі сатурацыю, цікавіліся самаадчуваннем, здольнасцю арганізма да алергічных праяў, расказвалі пра магчымыя наступствы вакцынацыі, давалі рэкамендацыі на гэты конт. Пасля ўвядзення вакцыны за кожным на працягу 30 хвілін назіралі і прызначалі час для ўвядзення другога кампаненту вакцыны Гам-КОВІД-Вак (“Спутник-“V”) — праз 21-90 дзён.

На запытанне, ці ахвотна жыхары Глушы і навакольных вёсак абараняюць сябе супраць каварнай інфекцыі, Фёдар Фёдаравіч адказаў наступнае:

— Хацелася б, каб актыўнасць з боку нашых вяскоўцаў была большай: людзі, як мне здаецца, яшчэ цалкам не ўсвядомілі ўсю важнасць і неабходнасць гэтага. Хоць у апошнія дні станоўчы зрух відавочны. У цэлым жа абодва кампаненты атрымалі 7,7% насельніцтва ад агульнай колькасці жыхароў, адзін кампанент — 14,3%.  Сярод тых, хто выявіў жаданне прышчапіцца, пераважаюць людзі ва ўзросце 60 год і болей, ёсць і 86 год, і 88, і 90. А вось моладзі (20-29 год) менш. Што да ўскладненняў пасля вакцынацыі, то такіх, каму б спатрэбілася медыцынскае ўмяшанне, не зафіксавана. У некаторых прывітых, з іх слоў, былі мясцовыя рэакцыі ў выглядзе болі ў месцы ўкола, яшчэ ў каго — нязначна падымалася тэмпература, адчувалася невялікая млявасць, але і гэтыя сімптомы праз дзень-два знікалі. А ў большасці — ніякіх сімптомаў не было. Адзначыў Фёдар Малышаў і тое, што некаторыя людзі памянялі свае адносіны да вакцынацыі — напачатку катэгарычна адмаўляліся, пасля сумняваліся, а затым, вывучыўшы праблему і ацаніўшы для сябе рызыку, прыходзілі прышчапіцца. 

А вось што ў размове сказалі нашы цяперашнія субяседнікі:

Святлана Міхайлаўна Сяргейчык:

— Адчуваю сябе, здаецца, нядрэнна, вось і вырашыла зрабіць прышчэпку — калі ёсць магчымасць, то трэба сябе, лічу, абараняць. Маці мая таксама не супраць прышчэпкі, але пакуль трэба даць рады хранічнаму яе захворванню.  Сястра ўжо прывілася двумя кампанентамі. Муж таксама падыйшоў да такога рашэння. Так што ўсе настроены на прывіўку.

Раман Юр’евіч Сакалоў (на фота да матэрыялу):

— Сказалі, чым і дзе будуць прышчапляць — я і прыйшоў. Маці мая перахварэла на каронавірус, то яшчэ не рабіла прывіўку. А знаёмы са Старых Дарог зрабіў , кажа — усё нармальна.

Дарэчы, Дзмітрый Сакаў удакладніў, што людзей, якія перахварэлі на каронавірус меней чым 3 месяцы таму, не прывіваюць: лічыцца, што іх засцерагае ўласны імунітэт.  

Прочитано 246 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.