Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 22 Июль 2021 08:35

У ААТ “Неўскі-Агра” адсвяткавалі раённае свята “Зажынкі”

Гэтай прыгожай старадаўняй традыцыяй далі старт масавай уборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у раёне. На жытнёвым полі ля вёскі Туркі ААТ “Неўскі-Агра” сабраліся ўсе, для каго жніво хвалюючае і доўгачаканае, хто працаваў на яго ўвесь год, пачынаючы ад мінулай восені: кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Сухадольскім, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты сельгасарганізацый, прадстаўнікі галіновага прафсаюза, духавенства, лепшыя механізатары раёна і проста вяскоўцы.

Пад пранікнёныя зажынкавыя песні ў выкананні артыстаў раённага Цэнтра культуры зжаты жанчынамі першы сноп па традыцыі быў уручаны кіраўніку раёна. Аляксандр Сухадольскі падзякаваў работнікам сельскай гаспадаркі за працу, адзначыў, што намаганнямі работнікаў палёў, спецыялістаў сельгасарганізацый удалося вырасціць добрыя хлябы. Цяпер галоўная задача — якасна, своечасова і без страт сабраць зерне, атрымаць не лягчэйшы за мінулагодні каравай.

Пасля благаслаўлення бацюшкі Елісея на працу чатыры зернеўборачныя камбайны пад кіраўніцтвам экіпажаў з лепшых раённых механізатараў адзін за адным, нетаропка і з гонарам рушылі на залатое жытнёвае поле, даўшы зразумець, што пастаўленая задача абавязкова будзе выканана.

 

Прочитано 263 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.