Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 22 Июль 2021 08:16

Работнікі філіяла “Варатынь” удастоены высокіх узнагарод

Прыемная ўрачыстасць адбылася сёння ў Варатынскім СДК — памочнік генеральнага дырэктара ААТ “МТЗ” па сельскай гаспадарцы прадпрыемстваў ХОЛДЫНГА-МТЗ Уладзімір Уладзіміравіч Піскіжаў уручыў лепшым работнікам філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — аднаму з сельгаспрадпрыемстваў холдынга — высокія ўзнагароды з нагоды плённай працы і ў сувязі з 75-годдзем з дня заснавання Мінскага трактарнага завода.

На ўрачыстасці прысутнічалі першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксей Жураўлёў, старшыня райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян і памочнік дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “БЗТДіА” Марына Аўрамчык.

Узнагарод удастоены:

Юбілейных медалёў “100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі” — аператары машыннага даення МТФ №1 Ганна Пятроўна Капусціна, Валянціна Васільеўна Фісюк і Наталля Віктараўна Цэдрык;

Ганаровай граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання — Марына Мікалаеўна Аўрамчык і трактарыст-машыніст філіяла “Варатынь” Аляксандр Уладзіміравіч Талкачоў;

Удзячнасці Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання — начальнік участка малочна-таварнай фермы №1 філіяла “Варатынь” Фёдар Васільевіч Козыраў і аператар машыннага даення фермы Алена Віктараўна Усцінава.

 

Прочитано 316 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.