Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 07 Июль 2021 12:56

Гарохаўка адсвяткавала Дзень вёскі

Урачыстастасць, спалучаная з забаўляльнай праграмай, прайшла ў населеным пункце ў мінулую нядзелю. Сабрала ад малога да старога жыхароў Гарохаўкі, суседняй Макараўкі ды гасцей з Бабруйска.

— Гады два Дзень вёскі не право­дзілі, а сёлета вырашылі сумясціць яго з асвяшчэннем абраза, выкананага з мазаікі мясцовым жыхаром Леанідам Іванавічам Бабакам, — кажа дырэктар Гарохаўскага Дома народнай творчасці Валерый Кліменцьевіч Васілеўскі. — Здаецца, атрымалася нядрэнна — змястоўна, сардэчна і весела.

Менавіта з асвяшчэння абраза, які правёў пратаіерэй Валянцін, настаяцель Гарбацэвіцкага храма, і пачалося свята ў Гарохаўцы. Пасля малітоўнай працэдуры і прамовы бацюшкі да тых, хто сабраўся, абраз быў устаноўлены на Паклонным крыжы, што на ўездзе ў населены пункт.

На пляцоўцы ля мясцовай установы культуры выставіла свае вышываныя працы жыхарка Гарохаўкі Любоў Генадзьеўна Емяльянава. Сярод экспанатаў вядомай у акрузе рукадзельніцы быў і рушнік, які яна падрыхтавала на конкурс да рэспубліканскага свята “Александрыя збірае сяброў”. Там жа была наладжана выстава прадукцыі ад ААТ “Белтэя” — прадпрыемства размя­шчаецца ў Гарохаўцы, на ім працаўладкавана болей за 10 чалавек вяскоўцаў.

З прысутнымі была праведзена віктарына па гісторыі населенага пункта. Дзякуючы бібліятэкару Таццяне Міхайлаўне Краўчанка для дзяцей была аформлена цікавая гульнёвая зона. Яна ж правяла конкурс малюнкаў для маленькіх удзельнікаў “Мой родны кут”. Згадалі на свяце і найстарэйшага жыхара сучаснай Гарохаўкі — Марыю Мартынаўну Гайшун 1926 года нараджэння. Пажадалі і ёй, і ўсім землякам здароўя і міру, вёсцы — даўгалецця і дабрабыту.

Вядома ж, не абыйшлося на свяце без трапнага жарту і добрай песні. Усім гэтым, задаючы вясёлы настрой, гарохаўцаў і гасцей адорвалі творчыя калектывы ўстановы культуры — “Вясковыя напевы” і “Вясёлыя ноткі”. Тыя, каму рупіла падсілкавацца, з’есці марозіва ці выпіць прахалоднай вады, маглі зрабіць гэта, не пакідаючы надоўга месца дзеяння: крама Кіраўскага райста размяшчаецца побач з Домам народнай творчасці.

 

Зрэшты, менавіта работнікі культурнай установы — арганізатары Дня вёскі. Лю­дзі, якія тут працуюць — адданыя малой радзіме, улюбёныя ў родны куточак, па крупінках збіраюць духоўную спадчыну краю, захоўваюць яе для цяперашняга і будучых пакаленняў землякоў.

Прочитано 298 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.