Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 02 Июнь 2021 12:40

Абмеркавалі работу жывёлагадоўчай галіны

Вынікі жывёлагадоўлі раёна за 4 месяцы, а таксама пытанні, вырашэнне якіх здольна прывесці да павелічэння рэалізацыі малака і мяса, а разам і эфектыўнасці галіны, абмеркавалі ў пятніцу ўдзельнікі нарады: кіраўнікі і галоўныя зааветспецыялісты сельгасарганізацый на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксеем Жураўлёвым — мерапрыемства прайшло на базе філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”.

Як стала вядома з даклада першага намесніка начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Кісялёва, са студзеня па красавік вытворчасць малака ў раёне, у параўнанні да адпаведнага перыяду мінулага года, склала 117% (знізілі аб’ёмы вытворчасці толькі ў ААТ “Агракамбінат Баб­руйскі”), рэалізацыя — 118%, удой малака ад адной каровы склаў 1448 кг (+210 кг). Вырас (+71 г) паказчык сярэднесутачных прываг буйной рагатай жывёлы і склаў за 4 месяцы 545 г.

— Вынікі ёсць, але хацелася б, каб былі лепшымі, бо ад іх наўпрост залежыць фінансавае становішча нашых гаспадарак, іх магчымасць развівацца, — адзначыў Аляксей Жураўлёў. Пры гэтым заўважыў, што ў аснове прагрэсу найперш зацікаўле­насць кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў у дасягненні пастаўленых мэт. “Там, дзе праблему бачаць і своечасова вырашаюць, а не чакаюць нагаду зверху і тым болей — не грэбуюць ёй, там і вынік відавочны”, — адзначыў ён. Зрэшты, пытанне выканальніцкай дысцыпліны, неадкладнага рэагавання на прынятыя пасяджэннямі рашэнні падымалася падчас нарады неаднойчы.

Апошняе ніякім чынам не стасуецца з філіялам “Харчавік-­Агра”. Не маючы сучасных даільных комплексаў, у гаспадарцы, між тым, створана трывалая каманда са спецыялістаў і дырэктара, гатовая да любой ініцыятывы, здольнай пасадзейнічаць аб’ёму вытворчасці малака і мяса, наладжана тэхналогія вытворчасці. Паказчык удою малака на рагулю за справаздачны перыяд — 2 381 кг (+113 кг), у дзень — звыш 18 кг.

Таму пасля нарады ў доме культуры аг. Цялуша ўдзельнікі пабывалі на жывёлаводчых аб’ектах гаспадаркі — малочна-таварных фермах “Савічы” і “Ступяні”. На першым пазнаёміліся з арганізацыяй франтальнага выпасу дойнага статка, абмеркавалі дэталі вадапаення на пашы, кармлення жывёлы ў летні перыяд, выяўлення кароў у ахвоце і асемянення. На “Ступянях” была засяроджана ўвага на тэме якасці рэалізуемага малака, метадах даследавання паказчыкаў гэтага. У якасці станоўчага прык­ладу сістэмнага падыходу да кантролю за якасцю прадукцыі прысутным прадэманстравалі работу малочнай лабараторыі гаспадаркі. Лабарант Валянціна Бандарчук у дэталях распавяла і прадэманстравала, як у мэтах павелічэння аб’ёмаў высокаякаснага малака (гатунку “экстра”) вызначае кіслотнасць, тлустасць ды іншыя неабходныя паказчыкі, дакументуе і аналізуе іх, каб пры неабход­насці, своечасова адрэагаваць на агрэхі ў кармленні ці догля­дзе жывёлы.

Пасыл удзельнікам нарады дадзены не новы — прыклад­ваць усе намаганні для далейшага павелічэння аб’ёмаў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, дасягнення пастаўленых на месяц і год заданняў, дасягаць ад гаспадарання большага эфекту, садзейнічаючы тым самым дабрабыту прадпрыемстваў і працаўнікоў.

Трыбуна працы

Прочитано 333 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.