Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 30 Апрель 2021 08:17

“Мы ў адказе за жыццё і здароўе дзяцей”

Бацькоўскі сход пад такой назвай сабраў у актавай зале раённага Цэнтра культуры ў чацвер бацькоўскі школьны актыў, бацькоў, чые дзеці прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы, прадстаўнікоў устаноў адукацыі і службаў прафілактыкі: камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, раённых сацыяльна-педагагічнага цэнтра, цэнтра творчасці, гаррайаддзела па НС, гарадской паліклінікі №2, Бабруйскага наркалагічнага дыспансера, занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, РК ГА “БРСМ”, раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва, а таксама сацыяльна-асветніцкай установы “Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства “Покрыва”.

Мэта мерапрыемства — прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, у тым ліку ў летні перыяд, насілля і жорсткага абыходжання з дзецьмі, фарміраванне адказных адносін да выканання бацькоўскіх абавязкаў.

— Сённяшні дыялог — надзвычай важны. Ад ступені ўсведамлення вамі атрыманай інфармацыі будзе залежаць бяспека дзяцей. Спадзяюся, што пачутае і абмеркванае кожны з прысутных данясе ў свае сем’і, працоўныя калектывы, папярэдзіўшы тым самым сыход непаўналетніх з роўнай дарогі, зберажэ іх здароўе і жыццё, — адзначыла на сходзе намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама, старшыня камісіі па СН Таццяна Варанко. Яна заклікала ўдзельнікаў сходу не заставацца абыякавымі, паведамляць пра сямейную неблаганадзейнасць (у дачыненні дзяцей) у суседзяў, аднавяскоўцаў, што дазволіць не здарыцца непапраўнаму.

Падрабязнасці правядзення сходу чытайце ў наступным нумары “раёнкі”.

 

Прочитано 281 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.